Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью

Новости района Архив

8 января 2019

У чарговы раз раённы Дом культуры парадаваў маленькіх і дарослых гледачоў навагодняй пастаноўкай. Сёлета новае гучанне набыла старая добрая казка "Прыгоды Бураціна". Абодва прадстаўленні, якія адбыліся 25 і 26 снежня, прайшлі з аншлагам.

Спектакль падарыў гледачам мноства станоўчых эмоцый, яркіх уражанняў, цікавых сюжэтных паваротаў, дух прыгодніцкага авантурызму, прыгожыя касцюмы і дэкарацыі. Ну і, вядома, навучыў дабру, веры ў цуды, моцнай дружбе і справядлівасці. А паклапаціліся пра гэта даверлівы Бураціна (Жэня Васілевіч, навучэнец СШ №1), добрая Чарапаха Тарціла (Таццяна Кухальская, РДК), майстравіты Папа Карла (Канстанцін Юхновіч, шпіталь), Дурымар (Аляксандр Бандарэнка, СШ №1), Карчмарка (Вераніка Сіланава, раён газазабеспячэння), Снягурка (Ганна Антух, ДШМ імя А. Тызенгаўза) і іншыя персанажы. Адразу ў трох ролях — Паштальёна Печкіна, памочніка майстра і Дзеда Мароза — паўстаў Аляксандр Баглікаў (шпіталь). Так і веяла харызмай ад хітрых злодзеяў Лісы Алісы (Алена Слядзеўская, РДК. Яна ж з'яўляецца рэжысёрам пастаноўкі), Ката Базіліа (Яўгеній Гатоўчык, СШ №2) і Карабаса Барабаса (Адзіл Валіеў, лясгас).

28 декабря 2018

На свята лясной прыгажуні на плошчы імя Леніна ў райцэнтры работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна запрашаюць 30 снежня. На тэатралізаванае прадстаўленне прыбудуць галоўныя казачныя персанажы Дзед Мароз і Снягурка. Разам з імі і іншымі героямі дзеці і дарослыя змогуць весела правесці час у карагодах і гульнях. Чакае шмат сюрпрызаў. Свае арыгінальныя вырабы прапануюць майстры Дома рамёстваў "Стары млын". Той, хто замерзне, зможа сагрэцца духмянай гарбатай і, вядома, танцамі, жартамі, песнямі. Пачатак свята ў 11 гадзін.

На тым жа месцы ў той жа час

Гэта таксама пра ёлку на цэнтральнай плошчы і гарадское свята "Сустракаем разам Новы, 2019-ы, год!". Па традыцыі арганізатары мерапрыемства запрашаюць гараджан і гасцей сустрэцца ў навагоднюю ноч ля галоўнага сімвала Новага года, павіншаваць адно аднаго і павесяліцца ў коле сяброў, а можа, і завесці новыя знаёмствы. Праграма будзе цікавай. Неба ўпрыгожыць феерверк. Час сустрэчы — 1.30.

28 декабря 2018

15–16 снежня дэлегацыя педагогаў Пастаўшчыны наведала сваіх калег з Рэзекненскага краю Латвіі.

У яе склад увайшлі 14 чалавек — прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, спорту і культуры Пастаўшчыны на чале з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галінай Чаплінскай.

Першым прыпынкам стала Малцкая сярэдняя школа. Тут калег з Пастаўшчыны сустрэлі намеснік старшыні Рэзекненскай краявой думы Эльвіра Пізане, кіраўнік краявога аддзела адукацыі Гунтарс Скудра і яго намеснік Віліс Дэксніс.

Дырэктар Малцкай школы Вінера Дзімперэ сцісла распавяла пра асноўныя напрамкі работы ўстановы. Выкладчыкі і навучэнцы музычнай школы, якая ўваходзіць у склад Малцкай агульнаадукацыйнай, падрыхтавалі невялікі канцэрт.

21 декабря 2018
"Каляды и Новы год у Дзеда Бая" СТК "Азёркі"
18 декабря 2018

А дэманстравалі іх навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна падчас штогадовага спартыўнага мерапрыемства "Я ў армію пайшоў бы, няхай мяне навучаць".

На працягу трох з паловай гадзін 9—11-класнікі гарадскіх №№1, 2, 3, 4, Лынтупскай, Варапаеўскай, Дунілавіцкай і Камайскай школ, а таксама навучэнцы каледжа спаборнічалі ў сіле, хуткасці, спрыце, даказвалі гатоўнасць да абароны Радзімы. Для гэтага камандам, кожная з якіх складалася з шасці чалавек, неабходна было прайсці сем этапаў: конкурс "Прывітанне каманд", размінку, эстафеты "Юны пагранічнік", "Юны пажарны", "Трывога", "Сілавая падрыхтоўка салдат", спаборніцтвы па стральбе "Снайпер".

18 декабря 2018

Многія, хто прыходзіў у фірменныя магазіны Пастаўскага малочнага завода, звярталі ўвагу на прадукцыю ў пластыкавай і пюр-пак-упакоўцы з аранжавымі наклейкамі з тэкстам "Соблюдать правила безопасности — это легко!" і значком Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На прылаўках яна з'явілася ўжо ў другі раз. Упершыню паступіла ў малочныя магазіны горада 14 лістапада.

— Ідэя размясціць на прадукцыі нашага прадпрыемства сваю сацыяльную рэкламу належыць раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, — расказвала спецыяліст па маркетынгу малаказавода Наталля Гушча. — РАНС прапанаваў эскіз рэкламы, а мы адобрылі яго, надрукавалі тысячу этыкетак, якія ўручную наклеілі ў першую чаргу на малако, кефір, смятану лінейкі "Легко", а таксама на ін­шую прадукцыю завода ў пюр-паку.

Интернет-ресурсы