Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза

Новости района Архив

21 января 2019

24 января 2019 года с 11.50 до 13.50 в Поставском районном объединении профсоюзов (Поставский райисполком, пл. Ленина, 25, каб 45) с 14.00 до 16.00 в административном здании филиала «Дорожно-эксплуатационное управление № 33» КПРСУП «Витебскоблдорстрой» (г. Поставы, ул. Красноармейская, 154) состоится профсоюзный прием граждан главным правовым инспектором труда Республиканского комитета Белорусского профсоюза работников здравоохранения Диско Татьяной Петровной по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правоотношений.

16 января 2019

Радуйцеся, аматары зімовых відаў спорту і актыўнага адпачынку на свежым паветры! Надышоў час "расчахліць "лыжы і канькі. Апрабаваць лёд пастаўчане могуць на чатырох пляцоўках: каткі залітыя ў мікрараёнах 5 і 6 гарадкоў, каля СШ №1 і па вуліцы Юбілейнай.

Калі не маеце неабходнага спартыўнага інвентару, то можаце ўзяць яго ў пунктах пракату. Яны працуюць у маладзёжным цэнтры "Юнацтва" па вуліцы Зялёнай і на ФАКу па вуліцы Станкевіча. Узяць у часовае карыстанне канькі можна на 2 гадзіны, суткі, тыдзень. Каштаваць гэта будзе 1 рубель 50 капеек, 3,75 і 14,25 адпаведна.

16 января 2019

Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Задухоўнае адраджэнне», спецыяльныяпрэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп». У ліку лаўрэатаў высокай дзяржаўнай узнагароды — калектыў пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Для жыхароў нашага раёна, якія сачылі за цырымоніяй узнагаро­джання па тэлебачанні, самым чакаемым быў момант, калі да кіраўніка краіны выйдуць на сцэну пастаўчане — дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская і загадчыца лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Надзея Гатоўская. Ужо напярэдадні многія ведалі, што ў ліку іншых лаўрэатаў спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі апынуўся і Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Віншуем і ганарымся калектывам мясцовых сацработнікаў, які прывёз у раён такую высокую дзяржаўную ўзнагароду.

9 января 2019

Пад такой назвай у рамках акцыі "Цуды на Раство" пяты год запар прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" напярэдадні Новага года наведваюць тыя аддзяленні ЦРБ, у якіх праходзяць стацыянарнае лячэнне дзеці.

У адзін з апошніх дзянькоў 2018-га добрыя чараўнікі (старшыня "Белай Русі" Валянціна Ромель, сакратар Алена Храпун і спецыяліст Вольга Мацкевіч) падарылі незабыўнае свята 25 хворым хлопчыкам і дзяўчынкам. Большасць з іх — 22 чалавекі — чакалі іх візіту ў дзіцячым аддзяленні. Гэта дзеці ва ўзросце ад 2-х тыдняў да 15 гадоў. Разам з салодкімі падарункамі яны атрымалі і прыгожыя цацкі: пірамідкі, лялькі, машынкі, танкі, настольныя гульні, пазлы, наборы для творчасці. Кожны падарунак падбіраўся з улікам полу і ўзросту. На іх набыццё спатрэбілася больш за 400 рублёў.

9 января 2019

Кожны год з сярэдзіны снежня Паставы расквечваюцца тысячамі рознакаляровых агнёў падсветак, гірлянд, расцяжак, перавесаў, фігурных элементаў, якія дораць дзецям і дарослым адчуванне хуткага свята. Рыхтуюцца да Новага года не толькі гаспадары прыватных дамоў і кватэр, але і ўладальнікі магазінаў, бараў, кафэ, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, аздабляючы свае будынкі і прылеглую тэрыторыю навагодняй ілюмінацыяй. А для таго каб яны актыўней уключаліся ў гэты працэс, праяўлялі фантазію і творчасць, аддзелам архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама традыцыйна праводзіцца агляд-конкурс на лепшае святочнае ўпрыгажэнне. Яго вынікі аб'яўляюцца ў апошнія дні адыходзячага года.

Сёлета пераможцы вызначаліся ў пяці намінацыях. Імі сталі...

8 января 2019

У новым фармаце прайшло чарговае пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаўнапрыканцы мінулага года.

Удзел у яго рабоце прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Алена Рудніцкая, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Субко і раённага Савета дэпутатаў Алена Мінкевіч, першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Вераніка Казлоўская.

На парадак дня былі вынесены два пытанні — прыняцце плана работы Маладзёжнай палаты на 2019 год і падвядзенне вынікаў дзейнасці за май-снежань 2018-га. Справаздачу аб дзейнасці маладых парламентарыяў трымала старшыня палаты Вікторыя Смятанка. Яна лаканічна расказала пра тое, што зроблена па асноўных кірунках...

Интернет-ресурсы