Главная / Новости / Новости района
Новости района
Паважаныя жыхары раёна! Сардэчна віншуем усіх, хто святкуе каталіцкія Каляды!
24.12.2025

Паважаныя жыхары раёна! Сардэчна віншуем усіх, хто святкуе каталіцкія Каляды!

Гэты дзень яднае людзей, іх родных і блізкіх, дорыць магчымасць задумацца пра самае важнае  — мір, згоду і дабрыню.

Светлае каляднае свята вяртае нас да векавых традыцый, высокіх хрысціянскіх ідэалаў міласэрнасці, дапамогі, клопату і ўвагі да ўсіх, каму яна неабходная.

Шчыра жадаем, каб святочны настрой не пакідаў вас і надалей. Няхай у сем’ях заўсёды пануюць згода, любоў і дабрабыт, а святло Каляднай зоркі напаўняе дамы спакоем, утульнасцю, надае сіл. З Божым Нараджэннем!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Смотреть все