Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
22 августа 2022

У гасцях на фестывалі

Такога ў сучасным свеце проста не можа быць! Гэта сапраўдны цуд!

А вось і можа! І жыхары Дунілавіцкага дома-інтерната для састарылых і інвалідаў убачылі яго на свае вочы.

21 жніўня 2022 года жыхары нашага інтэрната былі запрошаны у якасці гасцей, на інклюзіўны фестываль “Асаблівыя, як і ўсе”, які адбыўся ва ўрочышчы Азяркі.

З першых крокаў нас атулілі ўвагай і пазітывам валанцеры. Іх было так шмат, што мы спачатку нават разгубіліся ад іх увагі. Усім рабятам былі уручаны адметныя значкі, бранзалеты і павязаны на руку паветраны шар.

 І тут пачалася сапраўдная казка. Чаго там толькі не было:  кантактны заапарк і асаблівыя сабачкі і коцікі, вялікая колькасць роставых лялек, матацыклетнае шоу брутальных байкераў і воднае шоу мужных пажарных. А колькі  майстар класаў! Не злічыць! Па ганчарнай справе, па складанню букетаў з жывых кветак, выраб свечак с вашчыны, упрыгожванне самаробных пернікаў і шмат іншых.

Вельмі здзівіла нашых рабят і колькасць валанцераў з прысмакамі: папкорн і салодкая вата, бульба фры, сапраўдная безліч пірожных, гарбузы, дыні, персікі, квас і піцца, кашы і рыбная вуха. І ўсе гэта - бясплатна! Хібы гэта не цуд?

А якая цікавая праграмма фестывалю. Выступленне узорнай цыркавой студыі “Каскад” з горада Паставы, “прафессара-хіміі” з горада Мінска, шоу рыцараў сярэднявечча, вяселыя песні і завадныя танцы. Асобнае дзякуй вядучаму фестывалю за індывідуальны падыход да кожнага удзельніка.

І вакол усе роўныя, такія як і ўсе, ня гледзячы на шматлікія хваробы, вяселыя, пазітыўныя, шчаслівыя.

На адыход нас чакаў яшчэ адзін сюрпрыз ад арганізатараў гэтага свята: кожнаму быў уручаны падарак з сувенірамі фестывалю.

Хочацца выказаць ад імя усіх удзельнікаў шчырае дзякуй, асабліва ад рабят з Дунілавіцкага дома-інтэрната для састарылых і інвалідаў,   нязменнаму арганізатару фестывалю - Шылей Рыце за запрашэнне, за шчырую працу, за адкрытае сэрца, за зарад атрыманай энергіі.

Дзякуючы людзям з добрымі сэрцамі наш свет становіцца лепшым, дабрэйшым.


Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Паўловіч Іна

 


Интернет-ресурсы