Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная Набережная Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Актуальная информация
12 марта 2021

Пластыку – бой

Дэвіз сёлетняга Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў, які праводзіцца 15 сакавіка, — «Барацьба з забруджваннем пластыкавымі матэрыяламі».

Вырабы з пластыку настолькі трывала ўвайшлі ў наша паўсядзённае жыццё, што празмерная іх вытвор­­часць і выкарыстанне сталі глабальнай праблемай, і яна патрабуе скардыянаванага міжнароднага вырашэння. Тэма бягучага года будзе спрыяць павышэнню дасведчанасці і павінна падштурхнуць спажыўцоў усяго свету рабіць і пазіцыянаваць больш узважаны выбар пры набыцці тавараў, а таксама па магчымасці адмовіцца ад штодзённага выкарыстання пластыку ў любых яго формах. Таксама мяркуецца, што кампанія аб’яднае намаганні спажыўцоў, урада і прадпрыемстваў, якія выпускаюць пластыкавыя вырабы, пера­адолець глабальны крызіс забруджвання навакольнага асяроддзя гэтым матэрыялам.

Задумацца ёсць над чым. Згодна са справаздачай Pew Charitable Trusts & SYSTEMIQ «Пераадольваючы пластыкавую хвалю» (надрукавана летась), калі сёння не прыняць кардынальных мер у палітыцы краін, навацыях і зменах у паводзінах спажыўцоў, то к 2040 году ў Сусветным акіяне будзе плаваць у 3 разы больш пластыку, чым зараз, а ў 2050-м яго колькасць перавысіць колькасць рыб.

Толькі ўявіце: штогод 100 тысяч марскіх млекакормячых і чарапах, а таксама мільён марскіх птушак гінуць ад забруджвання іх асяродку пражывання пластыкам. Кожны год у воды Сусветнага акіяна яго трапляе каля 8 мільёнаў тон (!). Пры гэтым палову складае посуд аднаразовага выкарыстання.

Палова ўсіх пластыкавых вырабаў, створаных за гісторыю чалавецтва, выпушчана за апошнія 15 гадоў. А 40% пластыку выкідваецца пасля аднаго выкарыстання.

Падрыхтавала Вераніка Філановіч

Интернет-ресурсы