Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
23 ноября 2016

Ушанавалі памяць, дамовіліся аб супрацоўніцтве

16 лістапада наш горад наведала польская дэлегацыя на чале з кіраўніком Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсіраваных Янам Юзафам Каспшыкам. У яе складзе былі дырэктар кабінета кіраўніка Упраўлення Яцэк Палянчык, саветнікі кіраўніка Кшыштаф Вайцяхоўскі і Ян Срока, часова павераны ў справах Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас, трэці сакратар Консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі Адам Качыньскі. Напярэдадні з пісьмовай прапановай аб візіце да старшыні райвыканкама В. С. Гутарава звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

У райвыканкаме гасцей віталі Віктар Сяргеевіч Гутараў, яго намеснік Юрый Мікалаевіч Кісялёў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў. Віктар Сяргеевіч расказаў пра раён і Паставы, пра тую работу, якая праводзіцца па ўвекавечванні памяці ахвяр Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, пра пабрацімскія сувязі з польскімі гарадамі Вейхерова і Семятычы.

— Пастаўшчына да 1939 года была ў складзе Польшчы, — гаварыў В. С. Гутараў. — Да сённяшняга дня ў некаторых сем’ях за­хоў­ваюцца традыцыі тых часоў. Многія маладыя людзі цікавяцца гісторыяй Польшчы. У нашым горадзе мірна суіснуюць каталіцкая і праваслаўная канфесіі. Нам няма чаго дзяліць, а супрацоўніцтва можа быць рознабаковым і карысным.

— Я займаюся справамі ветэранаў, — расказваў Ян Юзаф Каспшык. — Ім важна ведаць, што ў іншых краінах свету месцы пахаванняў польскіх салдат не забыты. Сярод нас прысутнічае Багуслаў Нізеньскі, які з’яўляецца старшынёй савета ветэранаў Упраўлення. Ён кавалер вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла. Бацька пана Багуслава прымаў удзел у савецкапольскай вайне 1919-1920 гадоў, таму яму вельмі хацелася наведаць Паставы. Памяць пра продкаў важная і для маладога пакалення. Гісторыю не перапішаш, але яе веданне можа дапамагчы пазбегнуць новых памылак. Наша Упраўленне, Міністэрства культуры, Урад Польшчы зацікаўлены ў тым, каб месцы пахавання нашых землякоў мелі прыстойны выгляд. Спадзяёмся, што разам з вамі зможам адрэстаўраваць і помнік у Паставах”.

Помнік-стэла польскім салдатам і афіцэрам, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў 1920 года, знаходзіцца ў двары магазіна “Ваенсэрвіс” і ўніверсама “Цэнтральны”. Ён устаноўлены ў 1934 годзе. Старажылы сцвярджаюць, што гэта інтэрнацыянальнае пахаванне польскіх, нямецкіх і рускіх салдат. Пасля Вялікай Айчыннай вайны помнік спрабавалі разбурыць танкам, але не ўдалося. Былі скінуты арол і мемарыяльная дошка з надпісам на польскай мове “Загінулым салдатам у абароне Айчыны”.

Ад імя Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсіраваных Ян Юзаф Каспшык усклаў да помніка вянок. Жывыя кветкі ляглі і ад кіраўніцтва нашага раёна. Пробашч пастаўскага касцёла Вадзім Прасяной правёў малітву за загінулых, асвяціў помнік і запрасіў гасцей наведаць касцёл Антонія Падуанскага.

Затым госці накіраваліся ў Камаі, дзе палюбаваліся старажытным касцёлам Святога Яна Хрысціцеля, даведаліся пра супрацоўніцтва парафіяльнай супольнасці на чале з ксяндзом Яцэкам Хутманам і мясцовым сельскім Саветам па добраўпарадкаванні прылеглай да касцёла тэрыторыі, цэнтральнага парка і вёскі ў цэлым. Старшыня Камайскага сельскага Савета Г. Ч. Урбанайць расказаў пра жыццё аграгарадка.

— Ахова і падтрымка парадку на гістарычна-культавых аб’ектах, воінскіх пахаваннях — высакародная справа, — гаварыў Ю. М. Кісялёў. — Яна блізкая як беларусам, так і палякам. У нас ёсць вопыт узаемадзеяння з іншымі замежнымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі па гэтым пытанні. У прыватнасці, на Пастаўшчыне пабываў Пасол Германіі Петэр Дэтмар. Пахаванні даглядаюць валанцёры, энтузіясты, члены грамадскіх арганізацый. Гэта ўмацоўвае давер паміж народамі, выхоўвае паважлівыя адносіны моладзі да памяці загінулых, сваёй гісторыі.

Ураджэнцы Пастаўшчыны ў свой час сталі вядомымі кампазітарамі, акцёрамі Польшчы. У камайскім касцёле ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Браніслава Руткоўскага, рэктара Кракаўскай акадэміі музыкі, які першыя крокі ў музыцы рабіў на камайскім аргане. У бліжэйшы час такія дошкі ўвекавечаць памяць нашых землякоў — Станіслава Ясюкевіча і Зыгмунта Кянстовіча, якія сталі вядомымі польскімі акцёрамі тэатра і кіно.

Членаў польскай дэлегацыі кранула такая ўвага да іх краіны, шанаванне памяці іх землякоў і людзей іншых нацыянальнасцей. Госці засталіся задаволеныя ўбачаным і пачутым, шчыра дзякавалі за цёплы прыём, гасціннасць. Сустрэча прайшла ў дружалюбнай атмасферы, дасягнута дамоўленасць аб інвесціраванні рамонту і добраўпарадкавання помніка-стэлы.

— У апошні час назіраецца нармалізацыя польска-беларускіх адносін, — гаварылі госці. — Адбыўся шэраг кантактаў і візітаў на высокім узроўні паміж цэнтральнымі органамі кіравання Польшчы і Беларусі. У прыватнасці, візіт віцэ-прэм’ера, міністра развіцця і фінансаў Матэвуша Маравецкага і яго сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Польскі бок імкнецца, каб гэтыя кантакты былі шматграннымі і не абмяжоўваліся толькі Мінскам і цэнтральнымі органамі ўлады, каб актыўна далучаліся і беларускія рэгіёны. Пытанні гістарычнай тэмы ў апошні час з’яўляюцца прадметам дыялогу паміж кампетэнтнымі ўстановамі Польшчы і Беларусі. Яны маюць важнае значэнне для нашых народаў. Сённяшняе наведванне вашага раёна Дзяржсакратаром Янам Юзафам Каспшыкам — крок да збліжэння і далейшага супрацоўніцтва ў іншых галінах.

Анна АНІШКЕВІЧ

Интернет-ресурсы