Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
16 июля 2018

Унікальная школа лідарства

У канцы чэрвеня ў Мінску праходзіў Міжнародны маладзёжны прафсаюзны адукацыйны форум «ТЕМП-2018» (Трудом Едина Молодёжь Профсоюзов). Удзел у ім прынялі і два прадстаўнікі ад Віцебскай вобласці. У іх ліку старшыня прафсаюзнай арганізацыі Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гражына Цымбалюк (на здымку). Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч папрасіла яе падзяліцца ўражаннямі.

Такое мерапрыемства па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзіцца ў чацвёрты раз, — расказвала Гражына. — Сёлета на яго прыбыло больш за 200 чалавек з 16 краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку з Егіпта, Кіпра, В’етнама, Сербіі, Грузіі, Таджыкістана, Расіі і іншых краін. Каб трапіць на форум, трэба было падаць анлайн-заяўку: расказаць пра сябе, адказаць на шматлікія пытанні. Адбор быў сур’ёзны. Я рада, што мяне вылучылі і запрасілі.

Праграма форуму была вельмі насычанай: трэнінгі, круглыя сталы, наведванне гістарычных мясцін, прамысловых прадпрыемстваў, забаўляльныя праграмы. У дзень адкрыцця ў Доме прафсаюзаў нам прэзентавалі сумесны патрыятычны праект Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і БРСМ «Музей-бус «Кветкі Вялікай Перамогі». На ім былі прадстаўлены макеты і муляжы зброі, форма, амуніцыя, асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дакументы мінулых гадоў і іншыя артэфакты.

Падчас вячэрняй экскурсіі па сталіцы пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы, Парку культуры і адпачынку імя Горкага, рэспубліканскім конна-спартыўным цэнтры ў Ратамцы. А затым перад намі выступілі ўдзельнікі міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне-2017» — група NaviBand.

Цікава прайшла сустрэча з кіраўніцтвам Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО». А потым нас запрасілі ў Палац Незалежнасці. Пабываць у ім, напэўна, мара кожнага. Хадзіла пазалах і не верыла, што знаходжуся ў месцы, дзе прымаюцца найважнейшыя рашэнні, праходзяць палітычныя перагаворы. У кожнай зале свая атмасфера, але паўсюль — беларускі каларыт. Найбольш запомнілася зялёная — тут, мне здаецца, я дакранулася да сусветнай гісторыі, бо менавіта ў гэтай зале ў 2015 годзе вяла перамовы «нармандская чацвёрка».

Сустрэча маладых прафсаюзных лідараў праходзіла напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Таму лагічным было наведванне мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». Асаблівасць сёлетняга форуму — знаёмства з рэгіёнамі. Удзельнікі раздзяліліся на групы і раз’ехаліся па брэндавых прадпрыемствах і культурных аб’ектах Беларусі. Цікава было трапіць на «Белджи» (сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па зборцы легкавых аўтамабіляў Geely). Аснову калектыву складае моладзь (80% — людзі да 31 года). Нас пазнаёмілі з умовамі працы на прадпрыемстве, сістэмай сацыяльнага партнёрства, расказалі, як развіваецца экалагічная вытворчасць, а таксама пра льготы і гарантыі для моладзі, калектыўна-дагаворнае рэгуляванне, шляхі павышэння рэнтабельнасці, зніжэння энергаёмістасці вытворчасці.

На ўездзе ў Полацк удзельнікаў форуму хлебам-соллю сустракалі намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Пётр Пяткевіч, старшыні Віцебскага і Полацкага аб’яднанняў прафсаюзаў Іван Вазміцель і Вольга Захаранка. Мы пабывалі ў дзяржаўным універсітэце, дзе абмяркоўвалі пытанні, якія хвалююць студэнцкую моладзь, а таксама дэгуставалі прадукцыю полацкіх прадпрыемстваў. Шмат прыемных уражанняў засталося ад наведвання Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, канцэрта арганнай музыкі ў Сафійскім саборы. Наступным пунктам маршруту стала Орша і яе льнокамбінат.

Вечарамі падчас сяброўскай вячэры абменьваліся ўражаннямі. Адны расказвалі пра ферму ў Карэліцкім раёне, на якой вырошчваюць слімакоў, другія — пра смак малочнай прадукцыі Рагачоўскага мяса-малочнага камбіната, трэція — пра палацавыя комплексы ў Нясвіжы і Міры. Даведаўшыся, што я з Віцебскай вобласці, многія падыходзілі і выказвалі сваё захапленне нашым рэгіёнам. Было прыемна.

У апошні дзень пабывалі на стадыёне «Дынама», які толькі адкрыўся пасля рэканструкцыі. Новае поле апрабавалі разам з чэмпіёнам свету, прызёрам алімпійскіх гульняў 2005 і 2008 гадоў, ураджэнцам Наваполацка Вадзімам Дзевятоўскім. Для нас быў арганізаваны лёгкаатлетычны крос «Забег міру і дружбы народаў». Прадстаўнікі кожнай краіны-ўдзельніцы беглі са сваім Дзяржаўным флагам.

Як адзначыў на сустрэчы з удзельнікамі форуму старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, «ТЕМП» — маштабная і эфектыўная міжнародная пляцоўка зносін і адукацыі прафсаюзнай моладзі, унікальная школа лідарства, навучання, далучэння моладзі да асэнсавання і вырашэння глабальных пытанняў. І сапраўды, мы пазнаёміліся з лепшымі прыкладамі прафсаюзнай работы на месцах і перанялі мноства ідэй для сябе, абмяркоўвалі пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, падтрымкі моладзі ў працоўных калектывах, развіцця лічбавай эканомікі і стварэння новых «зялёных» рабочых месцаў. У чарговы раз пераканалася, што там, дзе ёсць узаемаразуменне паміж прафкамітэтам і адміністрацыяй, і справы ладзяцца, і чалавек працы адчувае падтрымку. Гавару пра гэта з упэўненасцю таму, што асабіста мне лёгка працуецца з дырэктарам ТЦСАН Дзіянай Іванаўнай Пякарскай.

А яшчэ за пяць дзён удзельнікі мерапрыемства вельмі пасябравалі паміж сабой. У кожнага яно пакінула самыя яркія ўражанні, якія надоўга захаваюцца ў памяці.

Па старонках газеты «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы