Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
22 июня 2017

Поспех дасягаецца стараннем кожнага

У адкрытым акцыянерным таварыстве "Кураполле-агра" "зялёнае жніво" трэба правесці на 1740 гектарах. На ўчарашні дзень работа выканана на 72,2 працэнта плошчы. Па тэмпах корманарыхтоўкі гаспадарка ў лідэрах.


Механізатары Сяргей Койра, Віктар Давыдаў, Юрый Усовіч, Віктар Шымковіч і памочнік агранома Павел Тарасевіч.

У мінулую нядзелю ўпершыню выдаўся па-сапраўднаму спрыяльны дзень для нарыхтоўкі сена, — расказваў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Уладзіміравіч Астапчук. — Механізатар Аляксандр Яначкін з раніцы рулоніў у стрэйч-плёнку сянаж, а з абеду, калі трава высахла, пераключыўся на сена. Згодна з планам, яго трэба нарыхтаваць 1460 тон, сенажу — 16200 тон. З задачай павінны справіцца, хоць гэта няпроста.

— Травастой сёлета не вельмі радуе, — гаварыў Аляксандр. — Зацяжная халодная, а затым і сухая вясна не дала магчымасці травам добра развівацца. Часам плошчы ўбіраем вялікія, а корму атрымліваецца няшмат. Праўда, пасля нядаўняга дажджу травы пайшлі ў рост. Ёсць надзея, што запланаванае будзе назапашана.

На касьбе траў задзейнічаны тры дзевяці- і дзве трохметровыя касілкі. Стараннем вызначаюцца Юрый Сівы, Генадзій Зубовіч, Мікалай Адынец, Сяргей Чайкоўскі і Анатоль Шваякоў. Некалькі дзён таму Анатоль падчапіў да трактара прэс-падборшчык і пераключыўся на сена. На такім жа агрэгаце рупіцца і Валерый Баравік.

Вялікая нагрузка на механізатарах, якія працуюць з граблямі. Іх рабочы дзень пачынаецца ў пяць раніцы і заканчваецца амаль у 10 вечара. Сямён Красікаў, Канстанцін Кухальскі, Вячаслаў Барадай, Васілій Карнышоў, Аляксандр Дзмі-тровіч рыхтуюць фронт работ для прэс-падборшчыкаў. На падборы правяленых валкоў задзейнічаны Павел Болт і Віктар Давыдаў. Здробненую масу яны падаюць у прычэпы трактароў, на якіх працуюць Валерый Станюш, Аляксандр Бондар, Генадзь Кухальскі, Сяргей Койра, Юрый Усовіч і Віктар Шымковіч. Яны і запаўняюць сянажную яму. Улікам нарыхтаваных тон займаецца Тамара Багрудэнка. Віналій Мішута, Станіслаў Лапушынскі і Аляксей Гінько трамбуюць зялёную масу. Работа вядзецца круглыя суткі. За якасцю кармоў сочыць галоўны ветурач гаспадаркі Жанна Пятроўна Радулевіч.

Жывёлагадоўля лічыцца асновай сельскагаспадарчай галіны. А каб мець малако і мяса, патрэбны якасныя кармы. У ААТ "Кураполле-агра" робяць усё для таго, каб забяспечанасць імі грамадскага статка была стопрацэнтнай. На час нарыхтоўкі кармоў, як і іншых важных сельскагаспадарчых кампаній, распрацаваны меры матэрыяльнага стымулявання работнікаў. Гэта садзейнічае якаснаму і своечасоваму выкананню работ. Сянажныя ямы ўжо закладзены ў Дзеткаве, Кураполлі, Андронах, Чартах. На чарзе Васіліны, Полава, Балаі, Рабекі, Чарэмушнікі.

Корманарыхтоўчая тэхніка працуе ў комплексе. У мінулы панядзелак, напрыклад, каля Андрон нарыхтоўвалі сянаж, непадалёк Бараўкоў сушылі і прасавалі сена. Ва ўсіх работа спорылася. І вось у поле прывезлі гарачы абед. Механізатары на кароткі час захінуліся ад спякотнага сонца ў аўтобусе. Абменьваліся думкамі, хвалілі повара за смачныя стравы. А потым зноў адправіліся кожны да сваёй тэхнікі. Людзі добра разумеюць, што пагодлівыя дні трэба выкарыстоўваць спаўна і што толькі стараннем кожнага можна дасягнуць агульнага поспеху.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Интернет-ресурсы