Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
7 августа 2020

Новыя раздзявалкі, трыбуна і пляцоўкі

За апошнія гады ФАК па вуліцы Савецкай значна змяніўся: пасля рамонту сучасны выгляд набылі трэнажорная і гімнастычная залы, фасад будынка. Нядаўна абноўленай сустрэла наведвальніц жаночая раздзявалка, вось-вось парадуе аматараў спорту і мужчынская.

Падчас бягучага рамонту ў абедзвюх раздзявалках «паваражылі» над сценамі, падлогай і столлю, — пералічваў зробленае начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Заменены шафкі для пераапранання, сантэхніка, дзверы.

У прыватнасці, у кожнай душавой устанавілі па дзве панэлі з дазіраванай падачай вады: націскаешь на кнопку — і яна льецца на працягу 25 секунд. Колькасць паўтораў неабмежаваная. Пры гэтым тэмпература вады не рэгулюецца, бо зададзена першапачаткова. Такі падыход дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць водныя рэсурсы. Аднак гэта новаўвядзенне не спадабалася жанчынам старэйшага пакалення, якія прыходзяць у душавую, каб памыцца (адпаведная сацыяльная паслуга каштуе 2 рублі, і скарыстацца ёй можа любы жадаючы). Работнікі ФАКа былі вымушаны пайсці насустрач кліентам і абсталяваць дадатковае памывачнае месца са звычайнай лейкай.

Мужчыны ацаніць рамонт сваёй раздзявалкі і душавой змогуць на гэтым тыдні. Тады ж плануецца распачаць рамонт калідора на першым паверсе. Паралельна будуць заменены дзверы ў трэнерскія і іншыя пакоі.

Пераўтварылася і жалезная канструкцыя, якая доўгі час стаяла насупраць трыбуны на стадыёне. Цяпер яна мае дах і 80 пасадачных месцаў, што, безумоўна, вельмі спадабаецца балельшчыкам. Не менш прыемная навіна чакае дзяцей і падлеткаў, якія жывуць у мікрараёнах 5 і 6 гарадкоў. Для іх у жніўні будуць абуладкаваны дзве пляцоўкі з трыма вулічнымі трэнажорамі на кожнай.

Вераніка Філановіч, газзета “Пастаўскі край”.Фота аўтара

Завяршаецца рамонт трыбун

Интернет-ресурсы