Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
2 октября 2019

На варце праўды жыцця

Ветэраны друку і паліграфіі, прафесійныя журналісты, няштатныя аўтары і чытачы сустракаюць сваё адметнае свята – 80-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты. Калектывам рэдакцыі пройдзены доўгі, яркі, запамінальны шлях, бо ў кожным нумары з года ў год, дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем пісалася дакументальная хроніка развіцця грамадства, народнай гаспадаркі рэгіёна, сацыяльнай сферы, адукацыі, медыцыны, культуры.

Мяняўся час і пакаленні, але раёнцы заўсёды былі ўласцівыя актуальнасць, шырокае асвятленне падзей, якія адбываліся ў раёне, краіне і за яе межамі. І ва ўсе гады ­ў цэнтры ўвагі журналістаў  быў чалавек працы, яго паўсядзённыя справы і дасягненні.

Газета застаецца сучаснай і маладой, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база рэдакцыі, калектыў імкнецца зрабіць усё, каб расла папулярнасць выдання.

Упэўненыя, што і надалей вы будзеце стаяць на варце праўды жыцця. Жадаем шчырай удзячнасці чытачоў, новых творчых здзяйсненняў.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў 

__________________________________________________________________________________

Стваральнікі сучаснага  «Пастаўскага краю»

У рэдакцыі працуюць 14 чалавек. Кіруе калектывам малады крэатыўны рэдактар Людміла Зелянкевіч. Яе намеснік — Алена Шапавалава. Яны, а таксама журналісты Фаіна Касаткіна, Анна Анішкевіч, Вераніка Філановіч, Іна Сняжкова і асвятляюць на старонках газеты жыццё раёна. Сяргей Дзеравянка працуе з пісьмамі чытачоў. Карэктар Наталія Сямёнава вычытвае тэксты і правіць памылкі. Наталля Налей напаўняе сайт газеты і садзейнічае яго папулярызацыі ў сацыяльных сетках. Аператар вёрсткі Людміла Клімюк шчыруе над дызайнам газеты і разам з Вікторыяй Дзіковіч ствараюць газетныя палосы. Прыём рэкламы — абавязак Маі Куцухі. Галоўны бухгалтар Алена Турла падлічвае выдаткі і прыбытак. У любую кропку раёна і за яго межы бяспечна дастаўляе вадзіцель Уладзімір Калібатаў.

Фота Сяргея Вшыўкава

Интернет-ресурсы