Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
21 февраля 2018

Людзі працы заўсёды ў пашане

16 лютага ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 80-годдзю Віцебскай вобласці і падвядзенню вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу раёна за мінулы год. Таксама ў гэты дзень ушанавалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Пастаўшчыны».

Захоўваючы працоўныя традыцыі

— Сённяшняе мерапрыемства сабрала разам лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў Пастаўшчыны, сапраўдных прафесіяналаў, якія забяспечваюць эфектыўнае развіццё сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна, — вітаў удзельнікаў урачыстага сходу кіраўнік раёна Сяргей Чэпік. — Людзі працы заўсёды ў пашане і з’яўляюцца залатым фондам дзяржавы. Надзвычай прыемна, што ў нашым раёне не адышлі ад добрай традыцыі ўшаноўвання перадавікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Урачысты сход пачаўся з цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Пастаўшчыны». Па выніках работы за 2017 год рашэннем райвыканкама яно было прысвоена 12 прадстаўнікам працоўных калектываў. Лепшыя з лепшых былі адабраны ў 9 намінацыях: «Сельская і лясная гаспадарка», «Прамысловасць», «Будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка», «Транспарт», «Гандаль», «Адукацыя», «Ахова здароўя», «Культура» і «Праваахоўная дзейнасць».


Мовай лічбаў. Па выніках 2017 года на Пастаўшчыне выканана 12 з 17 асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. На Br 168 млн выраблена прамысловай прадукцыі, на Br 54,6 млн — сельскагаспадарчай. Пастаўскія тавары пастаўляюцца на рынкі 25 дзяржаў. Больш за 80% экспарту прыходзіцца на Расію. Уведзена ў эксплуатацыю 5 тыс. м кв жылля. Адкрыты 34 гандлёвыя аб’­екты, 5 аб’ектаў грамадскага харчавання. Пачалі дзейнасць 14 новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. На створаныя працоўныя месцы працаўладкавана 170 чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,9% (пры сацыяльна-дапушчальным 2%). У 2017 годзе раён спрацаваў з чыстым прыбыткам, станоўчай рэнтабельнасцю продажаў, ростам выручкі і вытворчасці працы.


Затым Сяргей Чэпік уручыў пераходныя сцягі і вымпелы раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў пераможцам і прызёрам раённага спаборніцтва. Атрымаць пачэсную ўзнагароду на сцэну па чарзе падымаліся прадстаўнікі ўсіх галін вытворчай і сацыяльнай сфер. Сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу — ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Хацілы-агра», «Сцяг Перамогі-агра», КУП «Ляхаўшчына-агра». Сярод прамысловых прадпрыемстваў — ААТ «Пастаўскі малочны завод», ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», ААТ «Паставымэбля». Сярод будаўнічых арганізацый, арганізацый камунальнай і дарожнай гаспадаркі — філіял «Пастаўскае ДРБУ №132», УП «ЖКГ Пастаўскага раёна». Сярод прадпрыемстваў і арганізацый сферы паслуг, транспарту і сувязі — філіял «ДЭУ №33», Пастаўскае райспажыўтаварыства, Варапаеўская дыстанцыя пуці. Таксама былі адзначаны ўстановы сацыяльнай сферы, суб’екты малога бізнесу, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Кіраўнік раёна падкрэсліў, што прызнанне не прыходзіць само па сабе, яго трэба заслужыць працавітасцю і прафесіяналізмам. Ён падзякаваў усім пераможцам спаборніцтва, якія прадэманстравалі гэтыя якасці, і заклікаў не зніжаць планку:

— У 2018 год наш раён уступае з амбіцыёзнымі планамі: замацаваць поспех у рэальным сектары і нарасціць аб’ёмныя паказчыкі, захаваць станоўчую дынаміку па ўсіх кірунках развіцця рэгіёна. Усё гэта неабходна для выканання галоўнай задачы — павелічэння ўзроўню зарплаты і паляпшэння дабрабыту жыхароў раёна.

Стваралі славу роднай зямлі 

2018-ты аб’яўлены ў нашай краіне Годам малой радзі­мы. Гэты факт, а таксама 80-гадовы юбілей, які сёлета адзначае Віцебская вобласць, — цудоўная нагода, каб вярнуцца ў мінулае і ўзгадаць гісторыю роднай Пастаўшчыны. У склад Віцебскай вобласці яна ўвайшла 20 сту­дзеня 1960 года. Умелыя кіраўнікі і нястомныя працаўнікі раёна з года ў год рабілі ўсё магчымае для яго развіцця. Найбольшага росквіту эканоміка нашага краю дасягнула ў 70-90-я гады мінулага стагоддзя.

На ўрачыстым сходзе было нямала прадстаўнікоў таго стваральнага перыяду гісторыі Пастаўшчыны, якія заклалі надзейны падмурак для яе далейшага руху наперад. Сярод іх П. М. Розынка, Б. П. Шылько, В. Я. Лапушынскі, Н. З. Андрон, М. В. Горлач, Л. С. Місуна, М. Р. Коваль, А. Э. Кейзік, В. К. Мышко, А. Я. Мухля, П. Я. Зубко, Р. І. Куніцкі, У. У. Лапушынскі, В. А. Пашкевіч, А. Я. Аліхвер, В. У. Кузьміч, І. М. Аніськовіч, С. І. Раманчук і многія іншыя. Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік падзякаваў гэтым людзям за шматгадовую плённую працу на карысць роднага краю і за тое, што яны і сёння прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Успомніў ён і сваіх папярэднікаў, якія ў розныя гады кіравалі раёнам. Гэта Г. А. Раманькоў, М. А. Карабань, В. А. Клачкова, Б. Ф. Шыбека, В. Ф. Скобелеў, А. М. Азарчанкаў, В. І. Тарасевіч, Б. І. Гаўрыльчык, В. В. Чэпік, В. Ф. Януковіч, Э. П. Казура, В. С. Гутараў.

— Немагчыма пералічыць імёны ўсіх вядомых пастаўчан, якія ў розныя часы пакінулі значны след у яе гісторыі, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Сярод іх герой грама­дзянскай вайны генерал-маёр А. У. Станкевіч, народны камісар працы СССР А. М. Ціхан, герой Вялікай Айчыннай вайны генерал-палкоўнік В. А. Юшкевіч, героі Савецкага Саюза Ф. Г. Маркаў і Г. І. Маслоўская, героі Сацыялістычнай Працы В. М. Асяненка і А. А. Валодзька, заслужаны аграном БССР І. П. Сікора. Мы ганарымся нашымі землякамі, якія гераічна змагаліся на франтах, у падполлі і партызанскіх атрадах у гады вайны і адстаялі свабоду і незалежнасць роднай Беларусі.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства, калі былі ўручаны ўсе ўзнагароды і выказаны словы падзякі за працу, на сцэну раённага Дома культуры выйшаў ансамбль ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь». Гэты калектыў вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Зрэшты, у яго шырокая не толькі геаграфія выступленняў, але і рэпертуар. У склад ансамбля ўваходзіць узорна-паказальны аркестр, вакальная і танцавальная групы. Яны шчыра і з азартам дзяліліся з пастаўчанамі сваёй творчасцю, перадаючы ім пры гэтым самыя лепшыя эмоцыі.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”
Фота Антона ЧАЛЯЯ

Интернет-ресурсы