Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
6 марта 2019

Ідэалагічная работа ў Паставах — на вышыні

1 сакавіка ў Віцебскім аблвыканкаме адбылася падагульняючая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі. Вынікі работы кадраў ідэалагічнай вертыкалі вобласці, сродкаў масавай інфармацыі і паліграфічных прадпрыемстваў падвёў намеснік начальніка ўпраўлення Пётр Гнуценка. У пасяджэнні калегіі прыняў удзел намеснік кіраўніка вобласці Уладзімір Пенін. Ён узнагародзіў пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах за мінулы год. Сярод іх і пастаўчане. У іх скарбонцы адразу 5 узнагарод. Дыплом за 1-е месца ў намінацыі "Культура" атрымаў Пастаўскі раённы краязнаўчы музей, Падзякамі аблвыканкама адзначаны УП ЖКГ Пастаўскага раёна і ЦБП №230 філіяла №216 ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк". Таксама дваіх пастаўчан узнагародзілі Ганаровымі граматамі ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі за эфектыўную арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў і развіццё студатрадаўскага руху Віцебскай вобласці — гэта Вячаслаў Крыштафовіч, дырэктар ААТ "Хацілы-агра", і Юрый Шымчык, дырэктар ААТ "Навасёлкі-Лучай". 

Газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы