Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
10 марта 2017

Для прыгожых, шчырых, самаадданых

Шостага сакавіка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча было светла і ўтульна ад усмешак жанчын, якія прымалі самыя шчырыя віншаванні і пажаданні ў свой адрас падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да іх свята.

З прывітальным словам да прысутных жанчын звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён адзначыў, што гэта вясенняе свята ўвасабляе любоў і павагу да прыгожай паловы чалавецтва, якая мудра і цярпліва захоўвае хатні ачаг, натхняе на подзвігі і працоўныя здзяйсненні. Жаночая падтрымка і любоў дапамагаюць жыць і тварыць, усяляюць мужнасць і веру.

— Прыгажосць і пяшчота, каханне і шчырасць, дабрыня і самаадданасць — гэта ўсё вы, дарагія жанчыны. На вас ляжаць самыя важныя місіі — выхаванне будучых пакаленняў, падтрыманне міру і згоды, захаванне духоўных традыцый, — гаварыў Юрый Мікалаевіч. — Думаю, што ўсе згадзяцца з тым, што словы "вясна" і "жанчына" сугучныя, бо менавіта ў гэтую пару года абуджаецца прырода, азараючы незвычайным святлом і цяплом вашы мілыя твары.

Жанчынам належыць вядучая роля ў адукацыі, ахове здароўя, сацыяльнай абароне, гандлі, аграпрамысловым комплексе. Шчыруюць яны і ў органах заканадаўчай і выканаўчай улады, бізнесе, нароўні з мужчынамі нясуць нялёгкую службу ў сілавых структурах. Талент, прафесіяналізм, мэтанакіраванасць дазваляюць пастаўчанкам дабівацца значных поспехаў у працоўнай дзейнасці. Так, па выніках работы за 2016 год намесніку дырэктара па грамадскім харчаванні філіяла "Каапгандаль №2 Пастаўскага райспажыўтаварыства" Крысціне Мечыславаўне Красоўскай і загадчыцы Лынтупскага ад¬дзялення кругласутачнага знаходжання ТЦСАН На¬дзеі Тадэвушаўне Гатоўскай прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны", а аператару машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства "Хацілы-агра" Людміле Аляксандраўне Акуліцкай, майстру ўчастка ААТ "Паставымэбля" Наталлі Аркадзьеўне Шчановіч, сыраробу-майстру малаказавода Ніне Сцяпанаўне Барсук і дырэктару раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Іне Іванаўне Краўчук — "Чалавек года Пастаўшчыны".

Актыўную працоўную дзейнасць пастаўчанкі паспяхова сумяшчаюць з высокім абавязкам мацярынства. У нашым раёне пражываюць 432 мнага¬дзетныя, 33 апякунскія і 19 прыёмных сем'яў. 23 жанчыны ўдастоены ордэна Маці.

Асаблівыя словы падзякі гучалі ў адрас жанчын — ветэранаў вайны і працы за іх гераізм на фронце, сілу духу, самаадданасць, клопат пра ўнукаў, дабрыню і чалавечнасць. А таксама жанчын-кіраўнікоў, якія ўнеслі і ўносяць вялікі ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна.

Ю. М. Кісялёў падзякаваў жанчынам за плённую працу, штодзённы клопат пра сям'ю, актыўную жыццёвую пазіцыю, пажадаў шчасця, здароўя, радасці, удачы і ніколі не засмучацца.

Свае творчыя падарункі ўсім прысутным "уручылі" ўдзельнікі арт-студыі "Экспромт", узорнай вакальнай студыі "Юніта", студыі сюжэтна-пастановачнага танца і ўзорнай цыркавой студыі "Каскад". Запальнымі і па-дзіцячаму шчырымі атрымаліся выступленні выхаванцаў дзіцячага садка "Крынічка" і сумесны нумар танцавальнага калектыву "Карамелькі" і Арцёма Маргунова, энергічным — раённага маладзёжнага ваенна-спартыўнага клуба "Азімут". Дасканалае валоданне музычным інструментам прадэ¬ман-¬стрବвалі навучэнцы Пастаўскай дзіцячай шко¬лы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Аляксандра Хромава, Яна Татарчук, Дар'я Шэлег, Паліна Балаш, Анастасія Голубева і выкладчыкі Карына Мейшутовіч і Ірына Чаадаева, а таксама Вольга Іванова. Зачароўвалі прыгожыя галасы Вольгі Балотнікавай, Пятра Караля, Элы Панавас, Аляксандра Апанасевіча і Аляксандра Кандыбіна. Велічным, маштабным і кранальным атрымаўся танцавальны нумар тэатра танца "Непаседы", а канцэрт — прыгожым і пяшчотным. Гледачы віталі артыстаў апладысментамі, воклічамі "брава!".

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы