Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
23 июня 2017

Абмеркавана на сесіі

20 чэрвеня адбылася 35-ая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Акрамя дэпутатаў, на яе запрашаліся члены выканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.

Першым на абмеркаванне было вынесена пытанне “Аб сумеснай рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх фарміраванняў па забеспячэнні грамадскай бяспекі, прадухіленні злачыннасці, прафілактыцы злачынстваў, накіраваных супраць жыцця і здароўя грамадзян на тэрыторыі Пастаўскага раёна”. З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Ю.М.Кісялёў, з судакладам — начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А.М.Гарус. Сваім вопытам работы падзяліліся ўрач псіхіятр-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Ж.П.Папова, старшыня Валкоўскага сельскага Савета Т.Б.Баторы.

Другім было пытанне “Аб рэалізацыі ў раёне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016—2020 гады ў частцы фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы”. Па ім дакладваў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С.У.Чымбург. Яго дапоўнілі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ М.А.Кабайла і старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Н.М.Седзюкевіч, якія далажылі, як пастаўлена фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа, адпаведна, на УП ЖКГ і тэрыторыі сельсавета.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел і выступілі перад прысутнымі старшыня раённага выканаўчага камітэта С.В.Чэпік і намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама А.Г.Руколь.

Фаіна КАСАТКІНА

Интернет-ресурсы