Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Гостям / Районный краеведческий музей

Районный краеведческий музей

 Дзяржаўная ўстанова “Пастаўскі раённы краязнаўчы музей”

У АДПАВЕДНАСЦІ З ДАРУЧЭННЕМ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 31.10.2018 № 05/105-852/12529Р ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ЭКСКУРСІІ Ў МУЗЕІ І ЯГО ФІЛІЯЛАХ МАЮЦЬ ТОЛЬКІ СУПРАЦОЎНІКІ УСТАНОВЫ.

Адрас музея: 211875, Віцебская вобл, г. Паставы, пл. Леніна 11/2

Дырэктар – Друсь Валянціна Юр'еўна, тэл. (802155) 2-78-96

Галоўны захавальнік – Вялічка Дзіна Ільінічна, тэл. (802155) 4-07-96

Навуковыя супрацоўнікі - тэл. (802155) 4-07-96

e-mail:guprkm@gmail.com

Музей працуе:

Аўторак - нядзеля – з 9.00 да 18.00

Абедзены перапынак – з 13.00 да 14.00

Выхадны: панядзелак

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей – візітная картка горада і раёна. Тут можна ўсебакова пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, этнаграфіяй і прыродай Пастаўшчыны.

Музей ажыццяўляе камплектаванне, захоўванне музейных прадметаў, вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны, матэрыяльнай і духоўнай культуры, вучыць любові да роднага краю.

У музеі праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў: экскурсіі па музейных экспазіцыях, гістарычнаму цэнтру горада, музейныя квэсты, музейна-педагагічныя заняткі, выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, інтэрактыўныя гульні, прэзентацыі, круглыя сталы, аўтапрабегі і інш.

Пры музеі створана грамадскае аб’яднанне “Жывая гісторыя”.

Музейная экспазіцыя размешчана ў двух будынках – “Гасцініца”, уваходзячая ў склад архітэктурнага ансамбля былой Рынкавай плошчы, 1760-1780 гг. (пл.Леніна, 11/2) і ў “Будынку былога палаца Тызенгаўза”, 1760 – 30-х гг. XX ст.(вул.Савецкая, 73).

Пастаянна дзеючая экспазіцыя музея прадстаўлена наступнымі раздзеламі:

Раздзел прыроды і археалогіі

(1-ы паверх музея на пл. Леніна, 11/2)

Экспануюцца пудзілы насельнікаў лясоў, палёў, рэк, азёр і балот, якія даюць ўяўленне пра жывёльны свет нашага краю. Тут можна ўбачыць шматлікіх яго прадстаўнікоў і падрабязна даведацца аб іх жыцці і паводзінах у асяроддзі.

 Матэрыялы экспазіцыі таксама знаёмяць з геаграфіяй і кліматам Пастаўскага раёна, карыснымі выкапнямі.

 Прадстаўлены археалагічныя знаходкі 3-га – 2-га тыс. да нашай эры – 1 тыс. нашай эры: каменныя і жалезныя сякеры, нажы, шылы, фрагменты глінянага посуду, бразготкі, наканечнікі дзіды, жаночыя ўпрыгожванні, косткі маманта і інш.

Раздзел гісторыі

(2-гі паверх музея на пл. Леніна, 11/2)

Экспазіцыя аддзела ўяўляе сабой цікавы комплекс матэрыялаў з часоў Полацкага княства да 1939 года. Сярод экспанатаў старадаўні посуд, карты, дакументы, фатаздымкі, кнігі, прадметы інтэр’еру і побыту, прылады працы і інш.

Раздзел этнаграфіі

(2-гі паверх музея на пл. Леніна, 11/2)

інтэр'ер беларускай хаты 40-50 гг. ХХ ст., у якой адлюстравана традыцыйнае жыллё сельскіх жыхароў з печкай і хатнім начыннем: мэбляй, посудам, прыладамі працы, прадметамі побыту, адзеннем, дэкаратыўна-прыкладнымі рэчамі.

У 2014 годзе, дзякуючы літоўска-беларускаму супрацоўніцтву і падтрымцы Еўрасаюза, у скляпеннях палаца Тызенгаўза ў Паставах (вул.Савецкая, 73) размясцілася новая музейная экспазіцыя, у якой адлюстраваны ўнікальныя старонкі з гісторыі Пастаў.

Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:

“Канстанцін Тызенгаўз – знакаміты вучоны-арнітолаг”.

Тут наведвальнікі могуць падрабязна даведацца пра жыццё і дзейнасць графа Канстанціна Тызенгаўза. 

Раздзел “Санкт-Пецярбургская афіцэрская кавалерыйская школа ў Паставах”, дзе распавядаецца пра знаходжанне ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў у Паставах філіялу (палявога аддзялення) Санкт-Пецярбургскай Кавалерыйскай школы, якая размяшчаўся на землях графа Пшаздецкага.

 Раздзел “Першая сусветная вайна на Пастаўшчыне”. Знаёміць наведвальнікаў музея з трагічнымі падзеямі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўшчыны.


Интернет-ресурсы