Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Паставы ноччу Начная набярэжная
Набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Адно акно / Прынцып аднаго акна

Прынцып аднаго акна

Заяўнічы прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні працэдур.

Работа ўсіх дзяржаўных органаў накіравана, перш за ўсё, на максімальнае задавальненне патрэбнасцей розных груп насельніцтва, канкрэтнага грамадзяніна.

Таму ў працэсе дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату асаблівая ўвага надаецца пытанням удасканалення беларускага заканадаўства, якое садзейнічае не толькі ўстанаўленню справядлівага балансу паміж публічнымі і прыватнымі інтарэсамі, але і больш эфектыўнай рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў і законных інтарэсаў. У першую чаргу, гэта датычыцца ўдасканалення прававой асновы рэалізацыі прынцыпу «аднаго акна».

У Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце арганізавана работа па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно» і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г.
№ 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»

Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2006 г. №433-3 «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 мая
2009 г. № 39 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях»

Пры звароце грамадзяніну неабходна прадставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам, або пры жаданні могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Прыярытэтным напрамкам узаемадзеяння пры рэалізацыі прынцыпу «аднаго акна» з'яўляецца арганізацыя электроннага абмену дакументамі і звесткамі, якія датычацца заяўнікаў, што дае магчымасць скараціць тэрмін выканання адміністрацыйнай працэдуры. Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры не можа перавышаць пятнаццаці дзён, а ў выпадку накіравання ўпаўнаважаным органам запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі – аднаго месяца, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.