Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Адно акно / Актуалізаваны пералік адміністрацыйных працэдур

Актуалізаваны пералік адміністрацыйных працэдур

29 чэрвеня 2022 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 414.

Дадзеным рашэннем Урада, распрацаваным па прапанове Міністэрства юстыцыі, актуалізавана пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740
"Аб адміністрацыйных працэдурах, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно".

Прадугледжана:

далейшае пашырэнне пераліку працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу "адно акно" гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах;

дапаўненне пастановы № 740 пералікам адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца праз службу «адно акно» гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчых камітэтаў;

дапаўненне пастановы № 740 пералікам адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно" Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. 

Унясенне вышэйзгаданых зменаў накіравана на далейшую кансалідацыю адміністрацыйных працэдур у рамках службы "адно акно", а таксама забеспячэнне максімальна зручнага і даступнага для заяўнікаў звароту ў органы мясцовай улады.