Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Набярэжная
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Набярэжная
Галоўная / Прыёмная райвыканкама / Электронныя звароты

Электронныя звароты

 

Увага змены!

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе,

што з 2 студзеня 2023 г. у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2022 г. № 176-З "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"" змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.

Дзяржаўная адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Так пад тэрмінам электронны зварот будзе разумець зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.

У артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" дададзена вызначэнне дзяржаўная адзіная (інтэграваная) рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інфармацыйная сістэма, прызначаная для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх, а таксама для апрацоўкі электронных зваротаў, адказаў (паведамленняў) на іх, электронных копій пісьмовых зваротаў, электронных копій адказаў (паведамленняў) на пісьмовыя звароты, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.

Артыкул 25. Разгляд электронных зваротаў Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" выкладзены ў наступнай рэдакцыі:

«1. Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў і падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым артыкулам.

Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна. Выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у мэтах функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна.

Прадастаўленне інфармацыі аб зваротах з сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў без згоды грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб, аб якіх запытваецца інфармацыя, дапускаецца для мэт разгляду зваротаў гэтых грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб вышэйстаячым арганізацыям, а таксама іншым дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Парадак унясення дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыі ў сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, парадак прадастаўлення дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўнікам інфармацыі з гэтай сістэмы, парадак ідэнтыфікацыі (аўтарызацыі) заяўнікаў у сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў, іншыя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў, устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Уладальнік сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў і яе аператар, які забяспечвае ў тым ліку тэхнічныя ўмовы для функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім - чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім - пятым пункта 3 артыкула 12 гэтага Закона.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Пры невыкананні патрабаванняў, устаноўленых часткамі першай-трэцяй гэтага пункта, электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 гэтага Закона.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя апавяшчэнні) у выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.».