29 чэрвеня 2022 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 414.
Дадзеным
рашэннем Урада, распрацаваным па прапанове Міністэрства юстыцыі, актуалізавана
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740
"Аб адміністрацыйных працэдурах, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх
ажыццяўляюцца праз службу "адно акно".
Прадугледжана:
далейшае пашырэнне пераліку працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу "адно акно" гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах;
дапаўненне пастановы № 740 пералікам адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца праз службу «адно акно» гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчых камітэтаў;
дапаўненне пастановы № 740 пералікам адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно" Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Унясенне вышэйзгаданых зменаў накіравана на далейшую кансалідацыю адміністрацыйных працэдур у рамках службы "адно акно", а таксама забеспячэнне максімальна зручнага і даступнага для заяўнікаў звароту ў органы мясцовай улады.