Бел
Зарабіць і знайсці сяброў: у Пастаўскім каледжы прэзентавалі праект "Выбіраем студатрад!".
Сёння ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы прайшла сустрэча з першым сакратаром раённага камітэта БРСМ Лізаветай Загурскай. Галоўная тэма - старт рэспубліканскага промапраекта "Выбіраем студатрад!".
Навучэнцы даведаліся пра перавагі працы ў атрадах: працоўныя праекты на буйных прадпрыемствах раёна. Дастойная зарплата. Розныя напрамкі: можна выбраць не толькі будаўнічыя атрады, сэрвісныя, сельскагаспадарчыя, экалагічныя і да т. п.
Падчас сустрэчы Лізавета адказала на пытанні навучэнцаў і распавяла, як падаць заяўку, каб дакладна трапіць у атрад гэтым летам.







