Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Пастаўскім каледжы прэзентавалі праект "Выбіраем студатрад!"

27.02.2026
У Пастаўскім каледжы прэзентавалі праект

Зарабіць і знайсці сяброў: у Пастаўскім каледжы прэзентавалі праект "Выбіраем студатрад!".

Сёння ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы прайшла сустрэча з першым сакратаром раённага камітэта БРСМ Лізаветай Загурскай. Галоўная тэма - старт рэспубліканскага промапраекта "Выбіраем студатрад!".

Навучэнцы даведаліся пра перавагі працы ў атрадах: працоўныя праекты на буйных прадпрыемствах раёна. Дастойная зарплата. Розныя напрамкі: можна выбраць не толькі будаўнічыя атрады, сэрвісныя, сельскагаспадарчыя, экалагічныя і да т. п.

Падчас сустрэчы Лізавета адказала на пытанні навучэнцаў і распавяла, як падаць заяўку, каб дакладна трапіць у атрад гэтым летам.

© ПАСТАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.