Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка 2025 года, паводле папярэдніх даных, склалі $9,4072 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
За люты 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $74 млн (на 0,8 працэнта) пасля росту ў студзені на $410,6 млн (на 4,6 працэнта).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 сакавіка гэтага года склаў $3,1485 млрд, павялічыўшыся за люты на $35,4 млн (на 1,1 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $4,9057 млрд, павялічыўшыся на $37,6 млн (на 0,8 працэнта).
Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.
Да спіса