Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Храм Паставаў Начная набярэжная
Набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 мая 2023

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў І квартале вырас на 11,6 працэнта

У І квартале 2023 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас на 11,6 працэнта і склаў $23,3 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-сакавіку 2023 года заставалася дадатным, склаўшы $242,8 млн. Даныя Нацбанка сведчаць аб паспяховай адаптацыі беларускай эканомікі да новых умоў і наяўнасці попыту на айчынныя тавары і паслугі за мяжой.

Асноўны ўклад у фарміраванне прафіцыту ў знешнім гандлі па-ранейшаму ўносіла значнае дадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі, адзначылі ў банку. У студзені-сакавіку яно склалася ў памеры $754,7 млн. Пры гэтым экспарт паслуг за І квартал 2023 года склаў $2,1 млрд, імпарт - $1,4 млрд.

У сваю чаргу сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені-сакавіку склалася адмоўнае ў памеры $511,9 млн. Экспарт тавараў за І квартал 2023 года склаў $9,6 млрд, імпарт - $10,2 млрд.

У сакавіку 2023 года экспарт тавараў вырас адносна сакавіка 2022 года на 47,7 працэнта, лютага 2023 года - на 10,6 працэнта і склаў $3,5 млрд. У той жа час імпарт тавараў павялічыўся адносна сакавіка 2022 года на 45,8 працэнта, адносна лютага 2023 года - на 11,5 працэнта, склаўшы за месяц $3,7 млрд.

БелТА