Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
16 жніўня 2023

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-ліпені вырасла на 5,2 працэнта

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені - ліпені ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br14 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года ў супастаўных цэнах на 5,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br13,5 млрд, або ў супастаўных цэнах на 5,6 працэнта больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1034 тыс. т, што на 2,7 працэнта больш, чым у студзені - ліпені 2022 года. Малака - 4868,3 тыс. т (на 5,7 працэнта больш). На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,4 працэнта аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 97,8 працэнта малака і 83,2 працэнта вытворчасці яек.

На 1 жніўня 2023 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы, або 101,6 працэнта да ўзроўню 1 жніўня 2022 года, у тым ліку кароў - 1,4 млн (100,1 працэнта). Колькасць свіней склала 2,4 млн, што на 0,8 працэнта больш, чым на адпаведную дату мінулага года.

БелТА