Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Паставы ноччу
Набярэжная
Набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
9 чэрвеня 2023

У Беларусі ўрэгулявана стварэнне дзяржаўных лічбавых і інфармсістэм

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 6 кастрычніка 2022 года прыняло пастанову нумар 17 "Аб парадку стварэння, развіцця і ўзаемадзеяння дзяржаўных лічбавых платформ і дзяржаўных інфармацыйных сістэм". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прававым актам зацверджана палажэнне, якім вызначаны парадак стварэння, развіцця і ўзаемадзеяння дзяржаўных лічбавых платформ, інфармацыйных сістэм дзяржорганаў (акрамя Нацыянальнага банка), а таксама дзяржарганізацый, гаспадарчых таварыстваў, у адносінах да якіх Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, валодаючы долямі (акцыямі) у статутных фондах, можа вызначаць рашэнні, што прымаюцца гэтымі гаспадарчымі таварыствамі, не прызначаных для апрацоўкі інфармацыі, аднесенай да дзяржаўных сакрэтаў. Устаноўлены таксама патрабаванні да іх сумяшчальнасці.

Дакумент не распаўсюджваецца на банкаўскія сістэмы, а таксама сістэмы для ажыццяўлення асаблівага кантролю ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння, а таксама рэсурсы, што выкарыстоўваюцца для гэтых мэт.

Арганізацыі-заказчыкі ствараюць ДЛП (ДІС) для фарміравання экасістэмы лічбавай эканомікі. У працэс стварэння ўваходзяць стадыі: бізнес-мадэляванне, кіраванне патрабаваннямі, праектаванне, рэалізацыя, тэсціраванне, разгортванне.

Таксама дакументам устаноўлена, што забеспячэнне ўзаемадзеяння ДЛП (ДІС) з іншымі платформамі і сістэмамі ажыццяўляецца яе аператарам праз выкананне патрабаванняў сумяшчальнасці і ўмоў узаемадзеяння.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 7 красавіка 2022 года нумар 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БелТА