Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
11 жніўня 2023

У Беларусі ўбралі амаль 60 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых

У Беларусі ўбралі амаль 60 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 11 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) убраны з 1,138 млн га, або 59,4 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 3,853 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,8 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбраны з 322,7 тыс. га (98,5 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 914,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,3 ц/га.

Усяго намалочана збожжа, уключаючы рапс, 4,768 млн т.

Лён выцераблены на 4,4 тыс. га, что складае 78,8 працэнта ўборачнай плошчы. Пераварочванне стужак лёну праведзена на 11,7 тыс. га (34,1 працэнта да выцерабленага). Паднята льнотрасты на 3,17 тыс. га (7,26 працэнта да ўборачнай плошчы).

БелТА