Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Паставы ноччу Набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
18 лістапада 2024

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-кастрычніку вырасла на 6,2 працэнта

У Беларусі аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені-кастрычніку склаў Br168,1 млрд, або ў супастаўных цэнах 106,2 працэнта да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 4 працэнты, у апрацоўчай - на 6,3 працэнта.

Па відзе эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам" вытворчасць павялічылася на 6,4 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў не змянілася.

БелТА