Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Храм Паставаў Набярэжная
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
21 чэрвеня 2023

Новы механізм дзяржпадтрымкі бізнесу ў рэгіёнах прапрацоўваецца ў Беларусі

У Беларусі прапрацоўваецца ўкараненне новага механізма дзяржпадтрымкі бізнесу ў рэгіёнах - бюджэтных трансфертаў. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, Міністэрствам эканомікі падрыхтаваны адпаведны праект указа "Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы". Для надання дадатковага імпульсу рэалізацыі інвестпраектаў у рэгіёнах будуць прадугледжаны бюджэтныя трансферты, якія выплачваюцца пасля завяршэння праекта. Іх памер плануецца вызначаць у залежнасці ад узроўню развіцця і спецыялізацыі рэгіёна, у якім рэалізуецца праект: ад 10 працэнтаў сумы капітальных затрат - для гарадоў з насельніцтвам звыш 80 тыс., да 35 працэнтаў - у аграрных рэгіёнах.

У высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца і праект закона "Аб садзейнічанні і стымуляванні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь". "Дакумент устанаўлівае меры дзяржпадтрымкі бізнес-ініцыятыў як у рамках інвестдагавораў, так і без іх заключэння. Дагаворныя адносіны з прадастаўленнем пашыранага пакета льгот і прэферэнцый будуць закранаць буйныя праекты ў прыярытэтных сектарах эканомікі", - растлумачыў Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, развіццю рэгіёнаў будзе садзейнічаць спрошчаны механізм рэалізацыі інвестпраектаў - па вырашэнні мясцовых органаў улады. Аблвыканкамы з пераліку, які ўстанаўліваецца Саўмінам, з улікам спецыфікі і патэнцыялу тэрыторый вызначаць прыярытэтныя віды дзейнасці для ўкладанняў. Прадастаўленне льгот і прэферэнцый будзе ажыццяўляцца на стадыі будаўніцтва аб'екта.

Таксама важкая навела - закупка дзяржавай часткі вырабленай інвестарам прадукцыі. Заключаць такія дагаворы плануецца на конкурснай аснове.

БелТА