Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 красавіка 2023

Бюджэт пражытачнага мінімуму павысіцца ў Беларусі з 1 мая

Памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) змяняецца з 1 мая 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Новыя памеры БПМ зацверджаны на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года. Размова ідзе аб памерах бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

Так, памер БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе Br352,13, гэта значыць на 3,1 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў у перыяд з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года.

У міністэрстве расказалі таксама аб памеры БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп. Для працаздольнага насельніцтва ён складзе Br389,53 (раней - Br377,14); пенсіянераў - Br265,96 (раней - Br256,7); дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br224,26 (раней - Br217,39); дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br308,56 (раней - Br300,03); дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br378,15 (раней - Br365,76).

Як растлумачылі ў Мінпрацы, у сувязі са змяненнем БПМ з 1 мая гэтага года аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, убудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ. Значыць, змяняюцца памеры дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, павышэнні да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.

БелТА