9 лістапада 2020
Вытворчасць халоднакачанага ліста запушчана на заводзе ў Мiёрах
З удзелам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі запусцілі вытворчасць халоднакачанага ліста на Мiёрскім металапракатным заводзе. Кіраўнік урада азнаёміўся з ходам завяршальных этапаў рэалізацыі інвестпраекта. Яму расказалі аб планах развіцця завода і рынках збыту прадукцыі.