Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Набярэжная
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
2 лістапада 2022

У Віцебску адкрылася выстаўка, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання адкрылася выстаўка "Незабыўны вобраз песняра", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Экспазіцыя, якую прадставiлi ў Віцебску, сабрана з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Пясняр беларускай зямлі, як называюць выдатнага прадстаўніка айчыннай літаратуры, нарадзіўся ў 1882 годзе. Паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык і адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і беларускай мовы - граней яго таленту вельмі шмат, і ўсе яны зіхацяць цудоўным святлом любові да сваёй Радзімы. Шырокаму колу чытачоў найбольш вядомы яго вершы, паэмы, творы для дзяцей - "Новая зямля", "На ростанях", "Сымон-музыка", "Рыбакова хата", "Дрыгва" і іншыя.

У выставачны праект "Незабыўны вобраз песняра" ўвайшлі 22 прыжыццёвыя графічныя партрэты Якуба Коласа, выкананыя мастаком Сямёнам Герусам у першай палове 1950-х гадоў. У той час мастака часта адпраўлялі на розныя з'езды, пленумы, канферэнцыі, дзе ён перасякаўся з паэтам і рабіў эскізы партрэтаў, з якіх потым склалася цэлая серыя. Адзін з іх быў зроблены ў час хваробы Якуба Коласа.

Акрамя замалёвак у экспазіцыі можна будзе ўбачыць мемарыяльныя рэчы з дома паэта і яго сямейныя фотаздымкі. Выстаўку дапоўняць кнігі Якуба Коласа і партрэт класіка, напісаны Абрамам Бразерам у 1926 годзе, - з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Выставачны праект будзе працаваць у Віцебску да 21 снежня.

БелТА