Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
24 снежня 2021

У Віцебскай вобласці падвялі вынікі літаратурнай прэміі імя Броўкі

У Віцебскай вобласці падведзены вынікі літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 снежня ў абласной бібліятэцы, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.

У гэтым годзе прэміі прысуджаны тром лаўрэатам. У намінацыі "паэзія" ўзнагароды ўдастоены шумілінскі пісьменнік Віктар Улюценка (літаратурны псеўданім Антон Параскевін) за зборнік вершаў "Дорога к себе", у намінацыі "літаратура для дзяцей" - муж і жонка Галіна і Сяргей Трафімавы з Оршы за кнігу "У кого какие уши?" і "Что на грядках растет?".

Віктар Улюценка лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі, празаік і паэт, практыкуючы ўрач, які ў свае гады (нарадзіўся ў 1949 годзе) прадаўжае ратаваць жыцці людзей у час пандэміі. Муж і жонка Трафімавы добра вядомы беларускім школьнікам як аўтары падручнікаў і дапаможнікаў, яны таксама не раз станавіліся лаўрэатамі розных прэмій і конкурсаў.

Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі была ўпершыню ўручана ў 2013 годзе. Узнагароды прызначаны падтрымаць пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны, адзначыць іх уклад у развіццё літаратуры і культуры.

БелТА