Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Навіны рэгіёна
27.02.2025

У канцэртнай зале "Віцебск" пачалі новы этап рэканструкцыі

Цэнтр культуры "Віцебск" перайшоў да новага этапу рэканструкцыі канцэртнай залы, які на гэты раз закрануў галоўную сцэну і ўсе прылеглыя да яе памяшканні. Мадэрнізацыя сістэмы кіравання галоўнай сцэны пачалася з дэмантажу старога механічнага абсталявання, на яго месца прыйдзе найноўшае лічбавае. Працэс кіравання сцэнічным афармленнем будзе камп'ютарызаваны. Гэта дасць магчымасць паскорыць устаноўку і змену дэкарацый, рэалізаваць любыя мастацкія і рэжысёрскія задумкі.

БелТА

Да спіса