Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Набярэжная Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Паставы ноччу
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
11 лістапада 2023

Натхнёны родным краем: у Віцебску адкрылася персанальная выстава мастака Алега Скавародкі

Выстава "Форма. Колер. Рытм", прысвечаная 75-годдзю беларускага мастака Алега Скавародкі, адкрылася 9 лістапада ў Мастацкім музеі ў Віцебску, паведамляе БЕЛТА.

Ураджэнец Лепельскага раёна і вядомы ў Беларусі жывапісец прадставіў на суд віцебскага гледача сбор з 44 сваіх карцін, аб'яднаных у агульную экспазіцыю. Пластычныя жаночыя фігуры, выразныя вобразы простых людзей, геаметрычныя кампазіцыі, якія нагадваюць рознакаляровыя футурыстычныя пейзажы - каля кожнай работы майстра можна стаяць доўга, разглядаючы кожную дэталь. Дзве карціны з гэтай калекцыі папоўняць музейны фонд Беларусі - работы "Тост за мастацтва" і "Пахаванне ветэрана".

Почырк майстра індывідуальны, а стыль пазнаецца з першага погляду. Гэта камбінацыя манументальнасці і дэкаратыўнасці з рамантычнай паэтыкай, складанай рытмікай кампазіцый, гармоніяй колеру. Сваю манеру пісьма ён набыў у час вучобы на знакамітым мастграфе тады яшчэ Віцебскага педінстытута (цяпер гэта Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава), а яго настаўнікамі былі Фелікс Гумен і Альберт Някрасаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё мастацкай школы Віцебска. У яго карцінах адлюстроўваецца прыгажосць роднага краю, аўтар натхняецца жывапіснымі краявідамі Лепельшчыны і паўночнага рэгіёна, а таксама шчырымі і адкрытымі землякамі.

Алег Скавародка доўгія гады ўзначальваў абласную арганізацыю грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў", а цяпер з'яўляецца пастаянным удзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Работы аўтара знаходзяцца ў фондах дзяржаўных музеяў і прыватных калекцыях як у Беларусі, так і за мяжой. Жывапісец узнагароджаны мноствам грамат Міністэрства культуры, а ў 2019 годзе ўдастоены ордэна Францыска Скарыны. На адкрыцці выставы ў Віцебску яго скарбонка ўзнагарод папоўнілася ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і Беларускага саюза мастакоў.

БелТА