Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
18 жніўня 2021

МАРГ прыпыніў працу двух гандлёвых аб'ектаў у Полацку

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыпыніла працу двух гандлёвых аб'ектаў у Полацку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

МАРГ правёў пазапланавую праверку гандлёвых аб'ектаў індывідуальнага прадпрымальніка, вядучага раздробны гандаль нехарчовымі таварамі ў Полацку. Устаноўлены парушэнні заканадаўства аб гандлі, у ліку якіх невыкананне асартыментнага пераліку тавараў. На падставе выяўленых парушэнняў прыпынена праца двух гандлёвых аб'ектаў ІП з 17 жніўня да 16 верасня.

"Прычынай рашэння паслужылі не ліквідаваныя парушэнні, якія выяўляліся раней пры маніторынгах ў бягучым годзе. Як паказала праверка, атрыманыя па выніках маніторынгаў рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў (недахопаў) былі пакінуты індывідуальным прадпрымальнікам без належнай увагі", - адзначылі ў прэс-службе.

Права прыпыняць дзейнасць гандлёвых аб'ектаў на тэрмін да 90 дзён прадастаўлена МАРГ указам ад 24 красавіка 2020 года №143. Суб'ект гандлю мае права звярнуцца з хадайніцтвам аб датэрміновым аднаўленні працы крам пасля ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

БелТА