Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Паставы ноччу
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
25 ліпеня 2023

Гастрафэст, сямейныя гульні, фальклор: чым здзівяць на Днях Пскоўскай вобласці ў Віцебску

Гістарычныя сямейныя гульні, гастранамічныя шэдэўры, сімфанічны аркестр прывязуць на Дні Паскоўскай вобласці ў Віцебск расіяне. Аб гэтым на брыфінгу журналістам расказаў крэатыў-менеджар Тэатральна-канцэртнай дырэкцыі Пскоўскай вобласці Дзмітрый Валхонаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыя Пскоўскай вобласці прыбудзе з візітам у адказ у Віцебск пасля аналагічнага свята паўночнага рэгіёна ў расійскім горадзе-пабраціме, якое прайшло восенню 2022 года. Пскавічы прадставяць свае культурныя і дзелавыя праграмы ў абласным цэнтры 27-30 ліпеня.

Галоўным аб'ектам культурнага складніка свята стануць сем'і з дзецьмі. Пскавічы запрашаюць дзяцей і іх бацькоў на традыцыйныя гульні, у прыватнасці драўляныя, якія ў расійскім рэгіёне праводзяць практычна на ўсіх вялікіх і лакальных святах. "Мы хацелі б уключыць дарослых у камунікацыю з дзецьмі. Цяпер гэта рэдка адбываецца, малыя і іх бацькі часцей праводзяць час з гаджэтамі ў інтэрнэце, таму нам хочацца аб'яднаць розныя пакаленні. Гэта будуць як спартыўныя, так і настольныя гульні - на кемлівасць, хуткасць рэакцыі і іншае. Магу сказаць, што ў дзяцей у многіх гульнях ёсць шанц перамагчы дарослых", - расказаў Дзмітрый Валхонаў.

Гастратурызм актыўна развіваецца ў Пскоўскай вобласці, і госці з расійскага рэгіёна паабяцалі прывезці свае кулінарныя шэдэўры. "Нам здаецца, што віцябчан у Пскоў можна прыцягнуць смачнай ежай. Прывязём шмат сыру, мяса, рыбы, - будзе што пакаштаваць і набыць, калі каму-небудзь нешта спадабаецца. Самае ўнікальнае, што ў нас ёсць, гэта вінаградныя смаўжы з Невельскага раёна. Там ёсць вялікая гаспадарка, іх смаўжы вядомы на ўсю Расію, і мы прывезлі іх у Віцебск, спадзяюся, яны жыхарам горада спадабаюцца", - падзяліўся прадстаўнік пскоўскай дэлегацыі.

Таксама ўвазе гледачоў будзе прадстаўлены тэатр лялек, дзецям пакажуць займальныя хімічныя доследы, а для аматараў класікі выступіць Губернатарскі сімфанічны аркестр Пскоўскай вобласці з лёгкай музычнай праграмай і творамі найбольш вядомых кампазітараў.

У суботу, 29 ліпеня, галоўная сцэна на плошчы 1000-годдзя пачне працаваць у 15.00, да 22.00 пойдзе шэраг мерапрыемстваў. Віцябчане змогуць пазнаёміцца з ансамблямі рускай музыкі "Пскоў" і "Сказ", харэаграфічным ансамблем "Рускія ўзоры". Дзмітрый Валхонаў прыадкрыў тайну і расказаў, што некаторыя з выканаўцаў плануюць спець нешта беларускае. Увечары гасцей свята чакае дыскатэка пад адкрытым небам.

У нядзелю да 4 гадзін вечара на малой сцэне раёны Пскоўскай вобласці, у асноўным мяжуючыя з Беларуссю, прадставяць свае творчыя візіткі. Тут упор будзе зроблены на фальклор і народныя традыцыі.

Акрамя таго, госці з Расіі плануюць пазнаёміцца з Віцебскам і знайсці для сябе як прывабныя турыстычныя аб'екты, так і памятныя сувеніры. Дзмітрый Валхонаў, які за апошні год ужо шэсць разоў пабываў у горадзе, адзначыў, што больш за ўсё яго ўразіла пешаходная вуліца Суворава і пскавічы аб такой жа толькі мараць, паколькі ў іх пакуль няма прыдатных месцаў для ўладкавання аналагічнай вулачкі для праменаду.

БелТА