Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Храм Паставаў Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
15 снежня 2023

Больш як 3,3 тыс. дзяцей пройдуць рэабілітацыю ў пастаўскім цэнтры «Ветразь» у 2024 годзе

Аздараўленне ў абласным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Ветразь" у Пастаўскім раёне на бясплатнай аснове ў 2024 годзе плануюць арганізаваць для больш як 1,6 тыс. дзяцей з асаблівасцямі здароўя з Віцебскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны ўрач установы Сяргей Петухоў.

Усяго ў наступным годзе ў цэнтры плануюць аздаравіць больш як 3,3 тыс. дзяцей, прыблізна столькі ж тут прынялі на рэабілітацыю ў 2023-м. "За час работы наша ўстанова мяняла падыходы, праводзілася навучанне персаналу, перабудоўвалася работа. Сёння мы працуем на ўсю Рэспубліку Беларусь. З Віцебскай вобласці на працягу года да нас прыязджае больш як 1,6 тыс. дзяцей (чакаем такую ж колькасць і ў наступным). Прыблізна 1,3 тыс. дзяцей прыязджае па дзяржаўных праграмах, якія рэалізуюцца рэспубліканскім цэнтрам аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння. На аздараўленне прыбываюць дзеці з тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, дзеці-інваліды, дзеці-інваліды з ДЦП. На адпаведныя праграмы дзяржава выдзяляе сур'ёзныя фінансавыя сродкі, а для сем'яў такіх дзяцей паслугі з'яўляюцца бясплатнымі", - растлумачыў кіраўнік.

Паводле яго слоў, толькі з бюджэту Віцебскай вобласці на 21-дзённае знаходжанне аднаго дзіцяці на рэабілітацыю ў "Ветразі" накіроўваецца каля Br2,9 тыс.

"Мы ўзялі на сябе адказнасць і працуем таксама з дзецьмі, якія маюць цяжкую паталогію, такую як арганічныя пашкоджанні цэнтральнай нервовай сістэмы, дзіцячы цэрэбральны параліч. Цяпер павялічылася доля дзяцей у праграмах рэабілітацыі з ментальнымі парушэннямі, расстройствам аўтыстычнага спектра. Створаная ў цэнтры база, якая забяспечвае медыцынскія працэдуры, псіхолага-педагагічную, сацыяльна-бытавую адаптацыю, дае магчымасць падысці да вырашэння праблем у дзяцей з асаблівасцямі комплексна і дапамагчы ім адаптавацца ў грамадстве, - сказаў галоўны ўрач. - Галоўная задача заключаецца ў тым, каб дзеці, якія маюць прыроджаныя асаблівасці развіцця, да моманту сваёй самастойнасці маглі самі абслугоўваць сябе, перамяшчацца, адчуваць сябе сацыяльна абароненымі".

Аказваць якасную медыцынскую дапамогу дае магчымасць добрая матэрыяльна-тэхнічная база цэнтра, якая пастаянна абнаўляецца. У гэтым годзе для паляпшэння рэабілітацыйнага патэнцыялу тут адкрылі кабінет кінезіятэрапіі, для якога набыта абсталяванне больш як на Br200 тыс. са спонсарскіх сродкаў. Абнавілі водалячэбніцу, кошт некаторага фізіятэрапеўтычнага абсталявання для яе склаў каля Br100 тыс.

"Плануем у наступным годзе набыць рабатызаваны рэабілітацыйны комплекс. Чакаецца, што закупка адбудзецца за кошт спонсарскіх сродкаў. Таксама хочам правесці абнаўленне абсталявання. Рэабілітацыя - гэта даволі затратная для дзяржавы сфера медыцынскай дзейнасці, яна характарызуецца тым, што тут, як і ў цэлым у медыцыне, прагрэс ідзе літаральна па гадах, спыняцца ніяк нельга. Кожны год неабходна штосьці абнаўляць, набываць абсталяванне, укараняць новыя тэхналогіі, а персаналу - асвойваць новыя навыкі", - рэзюмаваў Сяргей Петухоў.

У пачатку снежня абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Ветразь" у Пастаўскім раёне адзначыў сваё 20-годдзе.

БелТА