Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Начная набярэжная Паставы ноччу Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Паставы ноччу
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
27 ліпеня 2023

Амаль малагабарытная кватэра. У якіх умовах у Віцебску будуць жыць спартсмены II Гульняў СНД

Пакоі з міні-кухняй, кабінет для адпачынку і планёрак - загадчыца інтэрната нумар 7 Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Аляксеева расказала карэспандэнтам БЕЛТА, якія ўмовы пражывання забяспечаць байцам тайскага бокса, якія на II Гульнях СНД будуць спаборнічаць у Віцебску.

Разлічаны на 600 месцаў інтэрнат як мінімум трэць існуючых пакояў выдзяляе для размяшчэння спартсменаў і іх трэнераў. Госці абласнога цэнтра, які на час Гульняў ператворыцца ў арэнду для байцоў тайскага бокса, будуць пражываць ва ўтульных блоках - на адзін і два пакоі. Усіх размесцяць па двое, каб моладзі і іх настаўнікам было камфортней.

У кожным блоку ёсць свой санвузел, прасторная душавая і міні-кухня, на якой ёсць халадзільнік, электрычная пліта, абедзенны стол. У спальнях - ложкі, пісьмовыя сталы, тумбачкі, шафы на кожнага чалавека. Словам, кожнае жылое памяшканне выглядае, як малагабарытная кватэра.

Наталля Аляксеева адзначыла, што замена пасцельнай бялізны ў пакоях запланавана раз у два дні, але работнікі інтэрната змогуць усё замяніць па патрабаванні. Адзінае, чаго ў часовым жыллі спартсменам не будзе хапаць, гэта посуду для гатавання - каструль, патэльняў і чайнікаў. У астатнім для іх пастараліся максімальна стварыць дамашнюю атмасферу.

"Гасцей будзем рассяляць з першага па дзявяты паверх. Моладзь зможа скарыстацца нашай трэнажорнай залай, дзе ёсць трэнажоры для работы над рознымі групамі мышцаў. Яна размяшчаецца на першым паверсе. Тут жа ў іх распараджэнні будзе і невялікая спартыўная зала. Удзельнікі Гульняў будуць праходзіць у інтэрнат цераз пост вахцёра, у якога будуць спісы ўдзельнікаў мерапрыемства, і спецыяльнага пропуску ім для гэтага не патрэбна. Таксама ў інтэрнаце прадугледжаны кругласутачны рэжым работы на выпадак, калі спартсменам або трэнерам захочацца пазнаёміцца з Віцебскам і пагуляць па начным горадзе", - расказала загадчыца інтэрната.

Расслабіцца пасля напружаных баёў на рынгу ўдзельнікі Гульняў змогуць у пакоі адпачынку. Тут ёсць вялікі стол з крэсламі, што зручна як для святкаванняў, так і абмеркавання стратэгіі паводзін на спартыўнай арэне, а таксама мяккая мэбля. Ва ўтульнай зале размяцілася і міні-бібліятэка, таму можна будзе адпачыць яшчэ і духоўна, уладкаваўшыся ў крэслах-мяшках.

Наталля Аляксеева, адзначыла, што яшчэ ў час "Славянскага базару" ў іх размяшчаліся госці з-за мяжы і не ўсе з іх валодалі рускай мовай дасканала, але ніякага моўнага бар'еру не ўзнікла. Загадчыца інтэрната ўпэўнена, што і са спартсменамі ўсе знойдуць спосаб камунікацыі без цяжкасцей.

БелТА