Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Набярэжная Начная набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 ліпеня 2022

За неацэнны ўклад у выхаванне

Педагог нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца Ірына Колесень удастоена медаля «Святапакутніка Прэсвітэра Уладзіміра Хіраскi» II ступені.

Узнагароду яна атрымала на рэспубліканскім семінары-нарадзе педагогаў нядзельных школ Беларускага экзархата. Яна праходзіла па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. У актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі сабраліся педагогі, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, святары, катэхізатары і валанцёры. Сумесна яны разгледзелі асноўныя прынцыпы парафіяльнай работы з падлеткамі, абмеркавалі праблемы іх уцаркоўлення і фарміравання здаровых каштоўнасных арыенціраў.

Упершыню за гады правядзення семінара была арганізавана YouTube-трансляцыя, якую за суткі паглядзелі больш за 200 разоў.

Мерапрыемства ўшанаваў сваім візітам Высокапраасвяшчэннейшы Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі. У завяршэнне працы форуму за шматгадовую працу і істотны ўклад у справу рэлігійнай адукацыі ён уручыў педагогам медалі «Святапакутніка Прэсвітэра Уладзіміра Хіраскi» ІІ ступені. Яго ўдастоены 13 чалавек, з Полацкай епархіі - Ірына Колесень. Так высока ацэнена шматгадовая праца, прафесіяналізм педагога, праяўленыя пры падрыхтоўцы выхаванцаў да ўдзелу ў розных конкурсах, стварэнне метадычных распрацовак і ўкараненне іх у навучальны працэс, бясцэнны ўклад у духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Віншуем Ірыну Колесень і жадаем, каб яе праца на духоўнай ніве і ў далейшым прыносіла багаты плён.

Медаль «Святапакутніка Прэсвітэра Уладзіміра Хіраскі» з'яўляецца найвышэйшай узнагародай Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Першым яго быў удастоены Мітрапаліт Філарэт.

Ганна Анішкевіч, раённая газета «Пастаўскі край»

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і Ірына Колесень з узнагародай