Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 студзеня 2022

З Раством Хрыстовым! Дарагія браты і сёстры!

Сардэчна віншую вас з вялікім міравыратавальным святам Раства Хрыстова і надыходзячым Навагоддзем! Радасць напаўняе нашыя сэрцы, бо нарадзіўся Збавіцель свету, Гасподзь наш Ісус Хрыстос, які адкрыў новую эпоху жыцця роду чалавечага. Ён нарадзіўся і ўвасобіўся ў чалавечую плоць, ​​явіў пакору і любоў і сваім прыкладам жыцця на зямлі даў магчымасць, каб мы змянілі сваё жыццё і сталі на шлях Хрыста, на шлях маральнага закону, які для ўсіх людзей адзін і на ўсе часы. Ідучы па гэтым шляху, будзем мець «жыхарства на нябёсах» (Філ. 3,20). Праз пакаянне і змену нашай душы будзем імкнуцца да подзвігу любовi, усёдаравання, лагоднасці, пакоры, цноты, устрымання і іншым хрысціянскім цнотам. Хрыстос нараджаецца, каб праз выратавальную Крыжовую Ахвяру адкрыць браму вечнага жыцця для ўсяго чалавецтва.

Малітоўна жадаю вам каляднай радасці, здароўя душэўнага і цялеснага, дабрабыту, міру, цішыні і згоды ў новым годзе!

З Раством Хрыстовым!

Благачынны, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы протаіерэй Валерый Пашкевіч

* * *

7 студзеня у Доме культуры па вул. Станкевіча адбудзецца калядны ранішнік навучэнцаў нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Пачатак у 14.00.

Паважаныя вернікі і святары праваслаўнай царквы!

Ад усёй душы віншуем вас з Раством Хрыстовым! Гэта адно з самых вялікіх і светлых свят. Для мільёнаў людзей яно служыць сімвалам чысціні, шчырасці, чалавечнасці і міласэрнасці. Дадзеныя каштоўнасці адзіныя для ўсіх нас, з'яўляючыся шматвяковай асновай добрасуседства, сяброўства і паразумення. Каляды вучыць нас ставіцца беражлівей адзiн да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах, абуджаючы ў нас лепшыя чалавечыя пачуцці. Калядныя святы азначаюць самыя добрыя справы, высокія намеры і надзеі.

У гэты светлы дзень ад усёй душы жадаем вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць радасць і згода! Шчаслівых Каляд!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў