Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Паставы ноччу Набярэжная Палац Тызенгаўза Начная набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 кастрычніка 2023

З прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!

Паважаныя культработнікі, дарагія ветэраны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Кожны, хто сёння шчыруе на ніве культуры, робіць жыццё нашай Пастаўшчыны ярчэйшым і цікавейшым, пры­ўносіць у яго прыгажосць, гармонію, мастацтва, творчасць. Вы дорыце яркія эмоцыі і ўражанні, узбагачаеце ўнутраны свет людзей, дапамагаеце захоўваць і прымнажаць культурна-гістарычную спадчыну нашага рэгіёна, яго духоўнае багацце. Дзякуй за адданасць сваёй справе, плённую працу, папулярызацыю традыцый і сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Заставайцеся натхнёнымі і крэатыўнымі. Няхай скараюцца новыя творчыя вяршыні, увасабляюцца ў жыццё смелыя праекты, работа прыносіць толькі задавальненне. Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў


Дарагія калегі! Паважаныя ветэраны культуры!

Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам-Днём работнікаў культуры! Хай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і ўсмешкамі. Жадаем вам творчых поспехаў, здароўя, дабрабыту і новых адкрыццяў!

Аддзел культуры райвыканкама і прафсаюзны камітэт