Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Набярэжная
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 студзеня 2023

З клопатам аб супрацоўніках

На гэтым тыдні ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі Пастаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі адбыўся справаздачны сход. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной пярвічнай прафарганізацыі РУП «Белпошта» Аляксандр Марозаў, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Іна Далецкая і загадчыца аддзела культурна-масавай, спартыўнай, інфармацыйнай работы Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Таццяна Лявута.

Граматны прафактыў – заклад поспеху

— Каб прафсаюзная арганізацыя якасна і эфектыўна выконвала ўскладзеныя на яе працоўным калектывам задачы, неабходна мець неабыякавы, ініцыятыўны, граматны прафактыў,— казала, выступаючы са справаздачным дакладам, старшыня пяршоўкі Ганна Маркава. — З гэтай мэтай члены прафкамітэта сістэматычна праходзяць навучанне на курсах у Мінскім вучэбна-метадычным аддзеле МІПСА, удзельнічаюць у семінарах першаснай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта».

За справаздачны перыяд праведзены два маніторынгі па пытаннях выканання патрабаванняў працоўнага заканадаўства. Першасная прафсаюзная арганізацыя аказвае матэрыяльную дапамогу членам прафсаюза. Сярод іх - шматдзетныя маці, бацькі дзяцей-інвалідаў, маці (бацькі), якія выхоўваюць дзяцей у няпоўных сем'ях. Да юбілейных дат набываюцца падарункі.

Карпаратыўная згуртаванасць

У калектыве вялікая ўвага надаецца санаторна-курортнаму лячэнню і аздараўленню як работнікаў, так і іх дзяцей. Спартсмены вузла паштовай сувязі бралі ўдзел у спаборніцтвах па лыжных гонках і більярдзе, абласной турыстычнай праграме Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» на базе адпачынку «Ласвіда» і вярталіся з кубкамі, дыпломамі і, вядома ж, заахвочваліся прафсаюзнай арганізацыяй.

Культурна-масавая работа накіравана на задавальненне духоўных патрэб членаў прафсаюза, раскрыццё творчага патэнцыялу, выяўленне і рэалізацыю талентаў. Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 23 лютага, 8 Сакавіка, Дня маці, Новага года, ствараюць у калектыве клімат даверу, добразычлівасці, карпаратыўнай згуртаванасці.

Згодна з асноўнымі кірункамі комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, у Віцебскім філіяле РУП «Белпошта» першаснай прафсаюзнай арганізацыяй сумесна з кіраўніцтвам РВПС у справаздачным перыядзе былі арганізаваны і праведзены ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню радыё, тэлебачання і сувязі Рэспублікі Беларусь, Сусветнаму дню пошты. Да Дня пажылых людзей наймальнікам, паводле калектыўнай дамовы, ветэранам пошты выплачвалася матэрыяльная дапамога ў памеры 1 базавай велічыні. Пенсіянерам штогод прапануецца ўдзел у фестывалі «Не старэюць душой ветэраны», аздараўленне на базе адпачынку «Дружба», тлумачыцца магчымасць атрымання санаторна-курортнага лячэння ў санаторыях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Узаемаадносіны — канструктыўныя

У прафкамітэта склаліся канструктыўныя ўзаемаадносіны з наймальнікам: начальнік рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Таццяна Гайлюн заўсёды прымае ўдзел у прафсаюзных мерапрыемствах. Не стаў выключэннем і справаздачны збор.

— Старшыня пяршоўкі на працягу ўсяго перыяду працы адказна падыходзіла да выканання сваіх грамадскіх абавязкаў, старалася апраўдаць давер сябраў прафсаюза, — характарызавала Ганну Маркаву начальнік вузла паштовай сувязі Таццяна Гайлюн. — Яна прыкладала ўсе намаганні для стварэння добразычлівага мікраклімату ў калектыве, дапамагала вырашаць пытанні і праблемы бытавога, сацыяльнага, вытворчага характару. Мы заўсёды знаходзілі з ёй паразуменне ў рашэнні пытанняў аховы працы, паляпшэнні ўмоў працы, стварэнні ўмоў для прыёму ежы і адпачынку ў абедзенны перапынак. Ганна разам з прафактывам максімальна старалася прыцягнуць работнікаў і членаў іх сем'яў да здаровага ладу жыцця, а моладзь - да грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў раёна, вобласці.

На сходзе прынята пастанова, у якой вызначаны асноўныя напрамкі работы прафсаюзнага камітэта на наступны перыяд, пастаўлены канкрэтныя задачы па рэалізацыі рашэнняў вышэйстаячых прафсаюзных органаў.

Ганна Анішкевіч, раённая газета «Пастаўскі край». Фота аўтара

Перад пачаткам справаздачнага сходу — Аляксандр Марозаў, Таццяна Лявута, Ганна Маркава, Таццяна Гайлюн і Іна Далецкая