Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Набярэжная Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 мая 2024

З Днём Перамогі!

Паважаныя пастаўчане!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Вялікай Перамогі! Дзень Перамогі - гэта перамога справядлівасці і горыч страт, боль успамінаў і слёзы радасці. Гэта памяць сэрца, тое, што аб'ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад абліччам любых выпрабаванняў. Наш абавязак - не забываць, якім коштам далася Перамога, і берагчы памяць аб гэтых падзеях.

У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабра, увагі родных і блізкіх, поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Няхай неба над нашай любімай Беларуссю заўсёды будзе мірным!


Ігар Сяргеенка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


Паважаныя жыхары раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

Гэта святы дзень удзячнасці ўсім, хто аддаў жыццё за Радзіму, працаваў у тыле ў імя жыцця і свабоды будучых паколенняў аднаўляў разбураную вайной гаспадарку.

Сёння наша агульная задача — захаванне памяці пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, асэнсаванне яе ўрокаў, выхаванне патрыятызму ў моладзі.

Шчыра жадаем вам, шаноўныя пастаўчане, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў у працы і вучобе, а самае галоўнае — мірнага вам неба над галавой!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў