Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Паставы ноччу Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 кастрычніка 2022

З Днём пажылых людзей віншуе Ганна Літвіновіч, старшыня раённага савета ветэранаў!

Паважаныя нашы ветэраны, людзі мудрага ўзросту!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

1 кастрычніка - адно з самых сардэчных, эмацыйных і па-сапраўднаму добрых свят. У гэты дзень прынята аддаваць даніну павагі тым, хто прайшоў слаўны працоўны, воінскі шлях і ўнёс пэўны ўклад у развіццё нашага раёна, любiмай Радзімы, хто на працягу ўсяго свайго жыцця дарыў і працягвае дарыць сваю любоў і клопат дзецям, унукам і праўнукам.

Радасна, што многія з вас па-ранейшаму ў страі, прымаюць удзел у грамадскім жыцці і дапамагаюць выхоўваць маладое пакаленне.

Моцнага вам здароўя, актыўнага даўгалецця, бадзёрасці, аптымізму, дабрабыту і ўзаемаразумення з роднымі і блізкімі. Жывіце доўга і шчасліва!

Ганна Літвіновіч, старшыня раённага савета ветэранаў