Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Храм Паставаў
Набярэжная
Набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 кастрычніка 2022

З  днём  пажылых  людзей!

З  днём  пажылых  людзей!

Шаноўныя пастаўчане і жыхары раёна паважанага ўзросту!

Цудоўна, што ў нашай краіне ёсць такое свята! Яно дае магчымасць прынародна ўшанаваць вас і выка­заць словы падзякі. У кожнага пажылога чалавека свой лёс, але ўсе вы зведалі нямала цяжкасцей. Многія перажылі ваеннае ліхалецце, аднаўлялі разбураную гаспадарку, мацавалі эканоміку краіны. Усё, што мы сёння маем і прымнажаем, створана вамі.

Шчыры дзякуй вам, дарагія прадстаўнікі залатога ўзросту, за плённую працу, мудрасць, захаванне традыцый, любоў да роднай зямлі! Жадаем, каб ваша жыццё было доўгім і паўнацэнным, каб вас заўсёды акружалі ўвагай і клопатам родныя і блізкія, была ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Моцнага вам здароўя і мірнага неба над родным краем!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў