Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Набярэжная Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 верасня 2023

З 9 па 13 кастрычніка 2023 года будзе праходзіць асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал»

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд часу з 9 па 13 кастрычніка 2023 года будзе праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».

Валоданне незарэгістраванай зброяй, боепрыпасамі да наразной зброі, выбуховымі прадметамі і рэчывамі прадугледжвае крымінальную адказнасць паводле арт. 295 КК РБ, аднак асоба, добраахвотна здаўшая зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы і прадметы паводле заўвагі арт. 295 КК РБ вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

У сапраўднай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях таксама прадугледжана вызваленне ад адміністрацыйнай адказнасці асобы, якая добраахвотна здала гладкаствольную зброю ці боепрыпасы да яе. Згодна з арт. 24.46 Кодэкса, за гэта правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

У перыяд правядзення СКМ «Арсенал» супрацоўнікі Пастаўскага РАУС засяродзяць свае сілы на выяўленне фактаў незаконнага захоўвання грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, а таксама на праверцы ўмоў захоўвання зброі ўладальнікамі па месцы жыхарства.

Заклікаем не заставацца абыякавымі да незаконнага захоўвання зброі. Дэвіз мерапрыемства - «Не хочаш пацярпець паспяшайся добраахвотна здаць».

Асобы, якія жадаюць добраахвотна здаць зброю і боепрыпасы, альбо прадставіць інфармацыю аб грамадзянах, якія незаконна валодаюць зброяй могуць звярнуцца ў Пастаўскі РАУС па тэл. 41002 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.