Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Храм Паставаў Начная набярэжная Набярэжная Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 сакавіка 2023

З 3 па 7 красавіка 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца прафілактычная акцыя «Дом без гвалту»

Мэта акцыі — уцягванне шырокіх пластоў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у вырашэнні праблем гвалту у сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Акцыя накіравана на вырашэнне праблем гвалту ў сям'і і прыняцце дадатковых мер уздзеяння ў дачыненні да асоб, якія здзяйсняюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін.

У рамках акцыі праваахоўнікі правядуць індывідуальную прафілактычную працу з правапарушальнікамі і прымуць прэвентыўныя меры ўадносінах да грамадзян, якія здзяйсняюць гвалт у сям'і. Будзе забяспечана растлумачэнне палажэнняў новага заканадаўства аб прафілактыцы хатняга гвалту, аказана кваліфікаваная дапамога пацярпелым. Па статыстыцы больш за 40% фактаў хатняга гвалту здзейснены непрацуючымі, як правіла, злоўжываючымi спіртнымі напоямі грамадзянамі, на рахунку якіх не адно правапарушэнне. У некаторых выпадках ахвярамі становяцца дзеці.

Для асоб, якія дапускаюць гвалт у сям'і, заканадаўствам прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.