Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Набярэжная Начная набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Набярэжная
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 красавіка 2023

З 27 красавіка па 9 мая ДАІ правядзе прафілактычную акцыю «Мотарух — без парушэнняў!»

З надыходам цёплага сезона традыцыйна на дарогах абвастраецца праблема траўматызму вадзіцеляў і пасажыраў мотатранспарту. У першым квартале ўчынена 10 такіх ДТЗ, у якіх 12 чалавек атрымалі траўмы. Аднак ужо ў красавіку ў дарожных здарэннях з удзелам матацыклістаў загінулі 3 чалавекі.

У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам мотатранспарту з 27 красавіка па 9 мая Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Мотрух — без парушэнняў!"

Супрацоўнікамі ДАІ будуць арганізаваны прафілактычныя адпрацоўкі населеных пунктаў і аўтадарог, накіраваныя на папярэджанне і спыненне парушэнняў ПДР вадзіцелямі мотатранспарту з прымяненнем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем нарадаў ДПС у складзе мотапатру.

Не меншая ўвага будзе ўдзелена прафілактычнай і тлумачальнай рабоце па павышэнні дысцыплінаванасці і культуры ваджэння як з удзельнікамі мотаклубаў, так і з індывідуальнымі ўладальнікамі матацыклаў і мапедаў.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама