Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Набярэжная Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Начная набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Набярэжная
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 красавіка 2023

З 14 па 17 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць дадатковыя меры па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту

На вуліцах горада з надыходам спрыяльнага надвор'я ўсё часцей сталі з'яўляцца вадзіцелі двухколавага транспарту: матацыклісты, вадзіцелі мапедаў і скутараў. Практыка паказвае, што з павелічэннем на дарогах колькасці такога кшталту транспарту расце і колькасць дарожных аварый з іх удзелам.

У перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў з мэтай папярэджання і спынення фактаў парушэння ПДР дадзенай катэгорыяй кіроўцаў супрацоўнікі ДАІ арганізуюць рэйды падчас якіх будуць ва ўзмоцненым рэжыме спыняць грубыя парушэнні ПДР і хуліганскія дзеянні з боку кіроўцаў двухколавых механічных транспартных сродкаў. Асаблівую ўвагу праваахоўнікі нададуць фізічнаму стану вадзіцеляў і наяўнасці ў іх вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі, а таксама захаванню хуткаснага рэжыму і правілаў манеўравання.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ РАУС райвыканкама