Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 3-10-14 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Начная набярэжная
Набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 красавіка 2024

З 1 Мая!

Паважаныя пастаўчане і жыхары раёна!

Вось ужо шмат пакаленняў людзей адзначаюць цудоўнае вясновае свята — 1 Мая, якое прыходзіць да нас з вясновым красаваннем, сонцам і цяплом. Усе ведаюць яго як свята мiру, працы і абнаўлення. Яно ўслаўляе чалавека-працаўніка, чалавека-стваральніка. А менавіта такімі людзьмі багатая наша Пастаўшчына.

Згуртаванай працай, клопатам аб зямлі і любоўю да свайго дома мы ствараем заўтрашні дзень, дабрабыт малой радзімы і краіны ў цэлым.

Няхай гэты святочны дзень надасць вам сіл, бадзёрасці, прынясе новыя ідэі ў імкненні зрабіць родны край яшчэ больш квітнеючым і прывабным, натхніць на добрыя справы. Мірнага неба над галавой, дабрабыту і цудоўнага настрою!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў